Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

Біяграфія

Альшэўскі Дзяніс Аляксандравіч

Нарадзіўся 30 чэрвеня 1983 г. у в. Падрось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Беларус. Адукацыя вышэйшая, у 2005 годзе скончыў установу адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» па спецыяльнасці «агранамія», у 2017 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «кіраванне аграпрамысловым комплексам».

Працоўную дзейнасць пачаў у 2005 годзе памочнікам загадчыка ўчастка «Субачы» Ваўкавыскага рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Зара і К». Затым працаваў галоўным аграномам гэтага ж прадпрыемства, галоўным аграномам раённага сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Ваўкавыскае». Працоўны шлях працягнуў у якасці дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Хацькаўцы» Ваўкавыскага раёна, дырэктара раённага сельскагаспадарчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Ваўкавыскае». З верасня 2014 г. займаў пасаду першага намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта. 7 сакавіка 2018 г. назначаны старшынёй Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта.

Жанаты, мае дваіх дзяцей.