Галоўная / Сельсаветы

Дзярэчынскі сельвыканкам

ДЗЯРЭЧЫНСКІ СЕЛЬСКІ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

Адрас месца знаходжання:
231952, аг.Дзярэчын, вул.Савецкая, 22
Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.

Старшыня – Грынцэвіч Святлана Канстанцінаўна, тэл. 8 (015 64) 33244
Кіраўнік спраў – Свістун Алена Пятроўна, тэл. 8 (015 64) 33235

Графік 
прыёму грамадзян старшынёй
Дзярэчынскага сельскага выканаўчага камітэта
Серада: 8.00 - 13.00.

Цэнтр сельсавета – аграгарадок  Дзярэчын;
Колькасць населеных пунктаў – 14.

Арганізацыі і прадпрыемствы:
Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Барадзічы»;
Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Галынка».

Прадпрыемствы гандлю:
Магазіны ў аграгарадку Дзярэчын: 
Магазін «Прадукты», камерцыйны пункт продажу ІП Жукоўскай М.К., міні-маркет “Еўраопт”;
Магазін ў вёсцы Залацеева і аграгарадку  Крывічы;
Жыхары вёсак Грабава, Бібікі, Вялікая Угрынь, Малая Угрынь, Валькевічы, Даўгаполічы, Марачы, Пеляжын, Савічы, Алексічы абслугоўваюцца  аўтамагазінам. 

Установы сферы паслуг:
Комплексны прыёмны  пункт у аграгарадку  Дзярэчын; 
Аддзяленне паштовай сувязі ў аграгарадках  Дзярэчын і Крывічы;
Аддзяленне № 408/78 у аграгарадку Дзярэчын ЦБП № 408 г.п. Зэльва філіяла № 402 ААТ ААБ «Беларусбанк» у г. Ваўкавыск;
Лесазавод у аграгарадку Дзярэчын.

Установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Дзярэчынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Установы аховы здароўя:
Дзярэчынская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі;
Фельчарска-акушэрскі пункт у вёсцы Залацеева.

Установы культуры:
Аддзел па арганізацыі культурна-досугавай  дзейнасці жыхароў аграгарадка Дзярэчын;
Сектар па арганізацыі культурна-досугавай  дзейнасці жыхароў аграгарадка Крывічы;
Крывіцкая сельская бібліятэка;
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці;
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў» Дзярэчынскі філіял.

Воінскія пахаванні:
Брацкая магіла савецкіх воінаў у аграгарадку Дзярэчын;
Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік загінуўшым землякам у вёсцы Залацеева;
Брацкая магіла савецкіх воінаў па дарозе Дзярэчын-Масты;
Брацкая магіла савецкіх воінаў (могілкі вёскі Алексічы);
Магіла ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны 1812 года генерал-маёра Гампера Ермалая Ермалаевіча ў аграгарадку Дзярэчын;
Магіла камандзіра партызанскай брыгады «Перамога» Булака Паўла Іванавіча (могілкі аграгарадка Дзярэчын);
Магіла ахвяр фашызму ў аграгарадку Дзярэчын;
Магіла загінуўшага савецкага лётчыка (могілкі вёскі Малая Угрынь);
Магіла ахвяр фашызму жыхароў  вёскі Вострава ў аграгарадку Дзярэчын;
Помнік загінуўшым землякам у вёсцы Малая Угрынь;
Помнік загінуўшым землякам у аграгарадку Дзярэчын;
Помнік загінуўшым землякам у вёсцы Бібікі.

Культавыя будынкі:
Рымска-каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі;
Храм Праабражэння Гасподня ў аграгарадку Дзярэчын.