Афіцыйны сайт

Адукацыя

 
Сетка ўстаноў адукацыі раёна

Гімназія - 1
Сярэднія школы - 6
Комплексы дзіцячы сад-сярэдняя школа -2
Базавая школа-дзіцячы сад - 2
Санаторная школа-інтэрнат - 1
Комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа - 1
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі - 1
Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі -1
Сацыяльна-педагагічны цэнтр - 1
Раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі - 1
Зэльвенскі раённы аздараўленчы лагер - 1
Дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці - 2
Дзіцячыя сады - 3
Спартыўныя ўстановы:
Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа - 1
Фізкультурна-аздараўленчы спартыўны цэнтр - 1.
Кадравы патэнцыял устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
Усяго педагогаў - 267
з вышэйшай адукацыяй - 92%
з сярэдняй спецыяльнай - 8%
з вышэйшай катэгорыяй - 34%
з 1 катэгорыяй - 43,9% 
з ІІ катэгорыяй – 11,2 %
без катэгорыі -  10,9 %.

   У 2016/2017 навучальным годзе ў школах і гімназіі раёна навучаецца 1484 вучняў.
  Сярэдні бал паспяховасці па выніках трэцяй чвэрці 2016/2017 навучальнага года склаў 7,52. Гімназіі, базавыя і сярэднія школы маюць інфармацыйна-пошукавую сістэму для кіраўніцкай дзейнасці, доступ у Інтэрнэт, уласны інфармацыйны рэсурс (сайт).
  Забяспечаны падвоз ўсіх дашкольнікаў і школьнікаў, якія маюць патрэбу ў падвозе, да месца вучобы і назад.
  У раёне створаны ўмовы для забеспячэння паўнавартаснага харчавання дзяцей. Ахоп гарачым харчаваннем вучняў раёна складае 100%, у тым ліку навучэнцаў гарадскіх школ - 100%.
  Якаснай арганізацыі дасугавай дзейнасці навучэнцаў спрыяюць установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: Зэльвенскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва, ДЮСШ г.п. Зэльва.
 Сістэма сацыяльнай абароны дзяцей будуецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці». У Зэльве функцыянуюць дзяржаўная ўстанова адукацыі “Зэльвенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр", які займаецца пытаннямі часовага пражывання дзяцей, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі.
 У 2016 годзе навучанне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі завяршылі 122 выпускнікі. Працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы складае 68%. Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2016 года маем 3 стобальнуя вынікі (2 - беларуская мова, 1 - матэматыка). У рэспубліканскі рэйтынг «ТОП-100» ў гэтым годзе ўпершыню ўнесена СШ № 3 г.п. Зэльва. Па 7 прадметах з 12 раённы паказчык вышэй абласнога. 263 педагога раёна маюць сертыфікаты карыстальніка інфармацыйных тэхналогій, што складае 97,4%.
 Створана і развіваецца сетка спецыяльнай адукацыі. Усе дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ахоплены адмысловымі карэкцыйна-педагагічнымі паслугамі. Для навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дзейнічае дзяржаўная ўстанова адукацыі «Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. Зэльва», а таксама групы і класы спецыяльнага і інтэграванага навучання. Для аказання карэкцыйнай дапамогі ў садках і школах раёна адкрыты 12 пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, 28 класаў інтэграванага навучання і выхавання, 7 інтэграваных груп, 5 навучэнцаў атрымліваюць спецыяльную адукацыю на даму.
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна навучаецца і выхоўваецца 488 дзяцей. Агульны ахоп грамадскім выхаваннем склаў 97,1%, ахоп дзяцей 5-гадовага ўзросту - 100%. Ўсе ўстановы дашкольнай адукацыі беларускамоўныя, адукацыйны працэс будуецца па вучэбнай праграме дашкольнай адукацыі і ажыццяўляюць яго 81 педагагічны работнік, з іх вышэйшую адукацыю маюць 54 (66,7%), сярэднюю спецыяльную - 27 (33,3%).
  Значная работа праводзіцца па ўмацаванні і развіцці функцыянальных магчымасцяў дзіцячага арганізма. Пропуск дзяцей па хваробе на адно дзіця ў 2016 годзе склаў 2,1 дня.