Галоўная / Грамадства / Грамадскія аб'яднанні

Грамадскія аб'яднанні


Раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў.

Пузач Ірына Станіславаўна – старшыня Зэльвенскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. 
Прыём грамадзян : Панядзелак, 8.00 - 13.00

Адрас: 231940, г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, 29
Тэл/Факс: (8 01564) 7 05 94,   zelvafpb@mail.ru


У 2015 годзе ў раёне створана арганізацыйная структура Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі  – Зэльвенскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў. 
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў заклікана працаваць у цесным кантакце з абласнымі і рэспубліканскімі арганізацыямі галіновых прафсаюзаў, раённымі і пярвічнымі прафсаюзнымі арганізацыямі. У Савет аб’яднання ўваходзяць раённыя арганізацыі прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу, адукацыі і навукі, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, культуры, прафсаюзныя арганізацыі ўсіх прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

Наша задача – абарона сацыяльна-эканамічных інтарэсаў працоўных , умацаванне салідарнасці і адзінства прафсаюзнага руху ў раёне. Асноўнымі накірункамі работы аб’яднання прафсаюзаў з’яўляюцца: развіццё ўзаемаадносін паміж прафсаюзнымі арганізацыямі; абмен інфармацыяй і вопытам работы, аказанне арганізацыйнай, метадычнай, кансультатыўнай, прававой дапамогі і інш. 

Прафсаюз, які прызнае галоўным прыярытэтам у сваёй дзейнасці жыццё і здароўе работнікаў, ажыццяўляе пастаянны грамадскі кантроль за забеспячэннем бяспечных умоў працы, выкананнем патрабаванняў аховы працы, станам працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, павышэннем адказнасці наймальніка па пытаннях арганізацыі, нарміравання, аплаты працы, прэміравання, аказвае бясплатную юрыдычную дапамогу членам прафсаюза, а таксама займаецца пытаннямі адпачынку і спорту.

Прафсаюзныя арганізацыі праводзяць у працоўных калектывах работу, накіраваную на клопат пра чалавека працы, абарону яго законных праў і інтарэсаў. На сучасным этапе галоўная задача аб’яднання – гэта ўмацаванне салідарнасці і адзінства прафсаюзнага руху, выпрацоўка сумеснай тактыкі дзеянняў, цеснае ўзаемадзеянне са структурамі ўлады, стварэнне новых прафсаюзных арганізацый, у тым ліку ў дзяржаўным сектары эканомікі, і каардынацыя дзеянняў усіх арганізацый, якія ўваходзяць у аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённаму аб’яднанню дадзена права ў рамках сваіх паўнамоцтваў, ад імя і ў інтарэсах аб’яднаных прафсаюзных арганізацый і членаў прафсаюзаў весці калектыўныя перагаворы з прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, наймальнікамі. Таксама аб’яднанне заклікана садзейнічаць развіццю ўзаемных сувязей паміж прафсаюзнымі арганізацыямі, абмену інфармацыяй, вопытам работы, аказваць ім арганізацыйную, кансультатыўную і прававую дапамогу.

 Прафсаюзы – адна з самых шматлікіх арганізацый працоўных. Аб’яднаўшы свае рады, мы аб’ядноўваем і намаганні. А разам мы – вялікая сіла, якая здольна рашаць самыя складаныя пытанні, важныя як для асобнага члена прафсаюза, так і для дзяржавы.

Назва грамадскага аб'яднання

Старшыня раённай арганізацыі

Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа

Талеркова Іна Віктараўна

тэл. 70383

ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»

Руды Аляксандр Аляксандравіч

ГА «Беларускі саюз жанчын»

Жабрак Святлана Анатольеўна

тэл. 70361

ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Зельманчук Віталій Анатольевіч

тэл. 32958

 

РГА «Белая Русь»

Серык Лілія Пятроўна

тэл. 70258

ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»

Лазар Іна Юреўна

тэл. 70360

ГА «Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў»

Баган Сяргей Уладзіміравіч

тэл. 72336

 

ГА "Беларускі фонд міру"

Дмітрыева Вольга  Юреўна

тэл. 7 43 49

РГА «Беларускі Дзіцячы Фонд»

Вежнавец  Вольга  Юреўна

тэл. 70424

РДГА «Беларускае таварыства «Веды»

Жамойціна Святлана Антонаўна
т
эл.71181

ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» 

Скіба Людміла Уладзіміраўна

тэл.70383

ГА «Беларускі саюз афіцэраў»

 

Чыгрын Геннадзій Пятровіч

тэл. 70927

РДГА «Белорускае добраахвотнае пажарнае таварыства»

Раманчук Васілій Пятровіч

тэл. 80295535049

Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях «Выратавальнік»

 

Кічук Васілій Сяргеевіч

тэл. 80291086726

РДГА "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах»

 

 

Васільева Наталля Леанідаўна

 тэл. 74862

Зэльвенскае раённае дзіцячае спартыўнае ГА «Спартыўны клуб каратэ-до “Фудасін-Зельва”

 

Ламека Уладзімір Іванавіч

тэл. 80293119517

Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя выратавальнікаў-пажарных

Купрас Павел Іванавіч

тэл. 72174