Галоўная / Эканоміка / Дзелавым людзям

Сажалкі ў арэнду



  Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт прапануе зацікаўленым юрыдычным асобам пералік сажалак, якія могуць быць перададзены ў арэнду для рыбаводства.

  Згодна Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 2015 г. № 333 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прадастаўлення паверхневых водных аб'ектаў у арэнду для рыбаводства”,  для атрымання воднага аб'екта ў арэнду юрыдычная асоба прадстаўляе ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган:

заяву аб прадастаўленні воднага аб'екта ў арэнду;
копіі ўстаноўчых дакументаў юрыдычнай асобы;
копію карты-схемы адпаведнага воднага аб'екта ў маштабе 1:10000;
бізнес-план, у якім павінны быць прадугледжаны тэхналагічная схема вырошчвання рыбапасадачнага матэрыялу і (або) таварнай рыбы, аб'ёмы 
запланаванага вырошчвання і рэалізацыі таварнай рыбы і (або) рыбапасадачнага матэрыялу, тэхналогія аблова сажалак, разлік запланаваных выдаткаў на вырошчванне рыбапасадачнага матэрыялу і (або) таварнай рыбы, плануемая рэнтабельнасць вядзення рыбаводства.
  
  Для мэтаў рыбалоўства юрыдычным асобам у арэнду можа быць прадастаўлена Зэльвенскае вадасховішча плошчай 1190 га, якое знаходзіцца ў фондзе запасу рыбалоўных угоддзяў. Пры гэтым юрыдычная асоба павінна мець спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на вядзенне рыбалоўнай гаспадаркі (прамысловая лоўля рыбы і (або) арганізацыя платнага аматарскага рыбалоўства) і падаць ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган наступныя дакументы:

заяву;
праект дагавора рыбалоўных угоддзяў;
копію карты-схемы рыбалоўных угоддзяў у маштабе 1:50000;
біёлага-эканамічнае або рыбаводна-біялагічнае абгрунтаванне

в. Дзешкавічы
плошча 3,2 га.
1000 метраў на паўднёвы захад ад в. Дзешкавічы

в. Дабрасельцы
плошча 0,6 га.
500 метраў на ўсход ад в. Дабрасельцы

в. Каняўцы
плошча 2 га.
100 метраў на захад ад в. Каняўцы

в.Конна
плошча 1,3 га.
100 метраў на захад ад в. Конна

в. Дольная Крамяніца
плошчу 0,8 га.
30 метраў на ўсход ад в. Дольная Крамяніца

в. Пад’ясень
плошча 1,6 га.
50 метраў на ўсход ад хутара Пад’ясень

в. Славацічы
плошча 1 га.
30 метраў на захад ад в. Славацічы

в. Старое Сяло
плошча 1,1 га.
100 метраў на ўсход ад в. Старое Сяло

в. Сынкавічы
плошча 1,1 га.
50 метраў на поўнач ад в. Сынкавічы

в. Чырвонае Сяло
плошча 6,5 га.
50 метраў на поўнач ад в. Чырвонае Сяло

в. Ялуцавічы
плошча 1 га.
70 метраў на поўдзень ад в. Ялуцавічы

ур. Амяльная №1
плошча 3,3 га.
100 метраў лявей дарогі Зэльва – Дзярэчын

ур. Амяльная №2
плошча 4,8 га.
500 метраў на захад ад дарогі Зэльва – Дзярэчын

ур. Амяльная №3
плошча 3,7 га.
1000 метраў на захад ад дарогі Зэльва – Дзярэчын

ур. Амяльная №4
плошча 2,9 га.
1500 метраў на захад ад дарогі Зэльва – Дзярэчын