Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

1 лютага 2018

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лютага павышаецца на 0,8 працэнта.

 

У Беларусі бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) ў цэнах снежня бягучага года ў разліку на месяц складае з 1 лютага 2018 года па 30 красавіка 2018 года Br199,32. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 студзеня 2018 года №7, паведамілі ў профільным ведамстве.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павышаецца на 0,8% у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня гэтага года (Br197,81). Новы БПМ працаздольнага насельніцтва складае Br219,42, пенсіянераў - Br153,22, студэнтаў - Br193,93, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br129,87, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br178,51, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br217,81.

     Як патлумачылі спецыялісты, павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на харчовыя тавары. Для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп разлік павелічэння БМП свой, што звязана з адрозненнем ў нормах спажывання прадуктаў харчавання гэтых катэгорый насельніцтва, а таксама іх ўдзельнай вазе ў структуры выдаткаў на харчовыя тавары.

     У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду інваліда першай групы або за чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту; дзярждапамогі на дзяцей: пры нараджэнні першага дзіцяці – 10 БПМ, другога і наступных дзяцей – 14 БПМ, па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў – 1 БПМ, на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў – 0,5 БПМ, на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў – 0,5 БПМ і 0,7 БПМ, на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў: з інваліднасцю – 1-1,2 БМП (у залежнасці ад ступені страты здароўя), інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека – 0,7 БПМ.

     Бюджэт пражытачнага мінімуму як сацыяльны нарматыў прызначаецца для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

БелТА