Афіцыйны сайт

Транспарт і сувязь

ТРАНСПАРТНЫЯ ПАСЛУГІ

Праз тэрыторыю раёна праходзіць аўтамагістраль Гродна Баранавічы Мінск. Працягласць дарог агульнага карыстання складае 550,4 км, у тым ліку рэспубліканскага значэння – 88,4 км, мясцовага значэння – 462,0 км

Абслугоўваннем дарожнай гаспадаркі на тэрыторыі раёна займаюцца:

• “ДРБУ №118” АУП “Гроднааблдарбуд”
• лінейна-дарожная дыстанцыя філіяла ДЭУ РУП “Гроднаўтадар”

Транспартнае абслугоўванне насельніцтва на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць:

• Участак філіяла “Аўтобусны парк № 3 г.Слонім” ААТ “Гроднааблаўтатранс”
Зэльвенскі ўчастак філіяла “Аўтобусны парк № 3 г.Слонім” ажыццяўляе перавозку пасажыраў па 17 маршрутам, агульная працягласць якіх складае 420 км. Ступень ахопу населеных пунктаў раёна складае 100 %.
 
Асноўныя прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць грузавыя перавозкі ў раёне:

• Зэльвенскі ўчастак філіяла “Аўтобусны парк № 3 г.Слонім” ААТ Гроднааблаўтатранс”
• “ДРБУ №118” АУП “Гроднааблдарбуд” АУП «Гроднааблдарбуд”;
• ДП “Зэльвенская МПМК-148”ДАУП “Гроднааблсельбуд”
• Зэльвенскае ўпраўленне меліярацыйных сістэм
• ААТ “Зэльвенская сельгасхімія”