Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

1 чэрвеня 2019

3D-кіназала і сямейнае кафэ адкрылі ў Зэльве ў Дзень абароны дзяцей

 Свет сучаснага лічбавага кіно цяпер даступны зэльвенцам. У Міжнародны дзень абароны дзяцей гараджанам паднеслі доўгачаканы падарунак: у КРЦ «Феерыя» адкрылі 3D-кіназал і ўтульнае сямейнае кафэ. Задумка адкрыць кіназалу ў райцэнтры з'явілася яшчэ год таму. Неўзабаве прапанова атрымала водгук з боку абласнога кіраўніцтва, і як вынік - сёння кіраўнік Зэльвенскага райвыканкама Дзяніс Альшэўскі і запрошаны госць, генеральны дырэктар КУП «Гроднааблкінавідэапракат» Юрый Аляксей ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі сімвалічную «кінастужку», тым самым даўшы старт сучаснаму кінематаграфічнаму жыццюў Зэльве. - Дзякуючы высілкаммногіх людзей сёння ў Зэльве з'явілася яшчэ адно месца для камфортнага адпачынку. Спадзяюся, забаўляльны шматфункцыянальны комплекс стане месцам сустрэчы сяброў, сямейнага адпачынку, - адзначыў Дзяніс Аляксандравіч. Павіншаваў гараджан з 1 чэрвеня і запрошаны госць. Па словах Юрыя Аляксея, кіназала ў Зэльве не саступае па тэхнічных параметрах гродзенскім і мінскім кінатэатрам. - Зараз у зэльвенцаў ёсць магчымасць глядзець сусветныя прэм'еры ў той жа дзень, калі яны выходзяць у Лондане, Нью-Ёрку ці Маскве, - дадаў Юрый Мар'янавіч. І, нарэшце, доўгачаканы момант цырымоніі - сімвалічная кінастужка ля ўваходу ў КРЦ «Феерыя» перарэзана. Згодна з набытым загадзя білетах зэльвенцы займаюць месцы ў кіназале. Першы кінасеанс - фільм «Гадзіла 2». Таксама сёння запланаваныя яшчэ два сеансы- «Тайная жыццё хатніх жывёл 2» і ўвечары зноў «Гадзіла 2». Прыемнага прагляду!