Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

28 снежня 2019

Акцыя «Нашы дзеці»: чараўніцтва пад Новы Год

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» ва ўсю крочыць па Зэльвеншчыне. Калі, як не пад Новы Год, здараюцца цуды і выконваюцца запаветныя жаданні? Сёння крышачку больш шчаслівым ўдалося зрабіць сям'ю Мікалая Малаш, якую павіншавалі з надыходзячымі святамі журналісты газеты «Праца» і дэпутат па выбарчай акрузе № 7 Галіна Раманчук.

Рома і Жэня былі радыя гасцям. Уручаныя Галінай Мікалаеўнай запрашальныя білеты ў КЗЦ «Феерыя» прыемна здзівілі хлапчукоў, бо туды яны адправяцца ўпершыню. Купоны даюць магчымасць схадзіць на кінасеанс у любы час, а таксама згуляць на Playstation 4.

Які Новы Год без цукерак? Журналісты газеты «Праца» ўручылі рабятам салодкія падарункі, а Мікалаю Мікалаевічу грашовую дапамогу, якая, несумненна, спатрэбіцца ў святочны час, а таксама ў Новым Годзе.

І па традыцыі фота на памяць. Хлапчукі былі ўдзячныя за візіт і падарункі.