Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

21 мая 2019

Якія новаўвядзенні чакаюць жыхароў Зэльвеншчыне ў бліжэйшы час распавёў кіраўнік раёна

 

Адкрыццё 3D-кіназалы, сямейнага кафэ і цэха па перапрацоўцы рапсу - гэтыя і іншыя новаўвядзенні, што чакаюць раён, абмеркаваў старшыня райвыканкама Дзяніс Альшэўскі з работнікамі прадпрыемства меліярацыйных сістэм. У межах сустрэчы Дзяніс Аляксандравіч акцэнтаваў увагу аўдыторыі на перспектывах развіцця раёна. У гэтым годзе значныя пераўтварэнні чакаюць райцэнтр. Прыемны сюрпрыз чакае зэльвенцаў 1 чэрвеня: аматараў кінематографа ў пасёлку прыме 3D-кіназала, дзе размесціцца і сямейнае кафэ. Што тычыцца рамонтных  работ, то плануецца рэканструкцыя былога будынка інтэрната па вуліцы Булака пад жылы пятнадцаццікватэрны дом. Вялікія перамены чакаюць на вуліцы Карбышава. У хуткім часе таксама будзе адрамантаваны харчаблок ў цэнтральнай раённай бальніцы. Новаўвядзенні чакаюць аграпрамысловы комплекс Зэльвеншчыны. У ліпені СВК «Сынкавічы» запускае цэх па перапрацоўцы рапсу. Новае прадпрыемства дасць магчымасць стварыць працоўныя месцы ў гаспадарцы. У найбліжэйшай будучыні будуць запатрабаваныя спецыялісты па вытворчасці пелет і грыбоў. Такія вытворчасці будуць функцыянаваць пры дзяржпрадпрыемстве «Бародзічы" і на базе сельгасхіміі адпаведна. Работнікі прадпрыемства скарысталіся магчымасцю задаць старшыні райвыканкама і хвалюючыя іх пытанні. Прысутныя цікавіліся графікам добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. Дзяніс Аляксандравіч распавёў, што ў год прыводзіць у парадак будуць адзін-два двара. Зараз на чарзе - прыдамаваятэрыторыя па вул. Савецкай, 28. Адзін з жыхароў райцэнтра наракаў на тое, што ў кватэру праз адчыненыя фортку пранікае дым з трубы кацельні мікрараёна «Паўночны». Сітуацыя ўзятая на кантроль.