Галоўная / Навiны / Навіны раёна
06.01.2020

Межы хутароў Зялёны Гай і Медухава збіраюцца змяніць, як планавалі раней

 Заяў і прапаноў у працягу месяца не паступіла.

На падставе часткі другой пункта 4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623, у раённай газеце «Праца» 30 лістапада 2019 г. было апублікавана паведамленне Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта аб прыёме меркаванняў і прапаноў грамадзян па пытанні змены межаў хутароў Зялёная Гай і Медухава Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Заяў і прапаноў ад грамадзян раёна на працягу ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну адзін месяц не паступіла.

На падставе выкладзенага прапанаваныя да апублікавання паведамлення мяжы названых населеных пунктаў Зэльвенскага раёна не карэктуюцца і ўносяцца на разгляд сесіі Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў.

Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт