Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

18 ліпеня 2019

На Зэльвеншчыне адбыўся семінар-нарада па растлумачэнню навін Працоўнага кодэкса

Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адобраны праект Закона Рэспублікі Беларусь аб унясенні змяненняў у Працоўны кодэкс. Змены прадугледжваюць шэраг гарантый працоўных правоў работнікаў, а таксама прапісваюць алгарытм дзеянняў наймальніка. Падчас семінара-нарады адвакат юрыдычнай кансультацыі Зэльвенскага раёна Алеся Ганісеўскі пазнаёміла юрыстаў, спецыялістаў (інспектараў) па кадрах, а таксама старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый з планаванымі зменамі і дапаўненнямі працоўнага заканадаўства. Алеся Іванаўна акцэнтавала ўвагу прысутных, што плануемы да змены законапраект накіраваны на рашэнне шэрагу ключавых пытанняў у сферы працоўных адносін, у тым ліку з улікам правапрымяняльнай практыкі. Гэта, перш за ўсё, стварэнне ўмоў для эфектыўнай і гібкай занятасці грамадзян, пашырэнне сацыяльна-працоўных гарантый работнікаў. Плануецца ўпарадкаваць выпадкі заключэння тэрміновых працоўных дагавораў, таксама прадугледжана магчымасць працаваць па сумяшчальніцтву поўны працоўны дзень. Замацоўваюцца дадатковыя сацыяльна-працоўныя гарантыі. Да прыкладу, жанчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў, па іх пісьмовай заяве могуць накіроўваць у службовую камандзіроўку; для таго, каб выйсці на працу ў выходны дзень, работнік павінен напісаць пісьмовую згоду і г.д. Навацыяй законапраекта, безумоўна, з'яўляецца ўключэнне ў Працоўны кодэкс новых разделаў, адзін з якіх прадугледжвае асаблівасці рэгулявання працоўных адносін, заснаваных на кантрактнай форме найму. Улічаны таксама прапановы, выказаныя Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Яны датычацца працоўных адносін (тэрміну падаўжэння калектыўнага дагавору, звальнення работніка па ініцыятыве наймальніка і г.д.). У цэлым, дапаўненні і змены будуць унесены ў 190 артыкулаў, кодэкс абновіцца прыкладна на 40%. Новы Закон уступіць у сілу, праз 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.