Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

29 мая 2019

Па вопыт - на Зэльвеншчыну. У рамках абласных курсаў павышэння кваліфікацыі ўдасканальвалі навыкі кіраўнікі справаў сельскіх выканаўчых камітэтаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны

 

Сёння на базе Зэльвенскага раёна прайшоў выязны практычны занятак курсаў павышэння кваліфікацыі кадраў абласнога выканаўчага камітэта для кіраўнікоў справамі сельскіх выканаўчых камітэтаў з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Пачаўся маршрут са знаёмства з Крамяніцкім сельсаветам: адметнасці мясцовасці і метадамі працы структуры. Пасля ў Князеўскай школе адбылося пасяджэнне групы, дзе аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання Зэльвеншчыны па добраўпарадкаванні падведамных тэрыторый і павышэнню якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва спецыялістам падрабязна распавёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка. Затым госці пераехалі ў райцэнтр. У Зэльве пабывалі ў службе "Адно акно", што функцыянуе ў райвыканкаме, кіназале і музейнай пакоі "Ганненскага кірмашу", і таксама прайшліся па вулачках пасёлка разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Наталляй I. Ступчык, што выступіла ў ролі экскурсавода. Наступны прыпынак - Сынковіцкая сельсавет. З яго формай дзейнасці знаёміў старшыня сельвыканкама Пётр Талай. Завяршылася мерапрыемства наведваннем адной з галоўных святынь Зэльвенскага краю - Сынковіцкай царквы Св. Міхала Архангела і Святой крыніцы. Падрабязны рэпартаж чытайце ў друкаванай версіі газеты "Праца".