Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

30 снежня 2019

Падарунак - кожнаму дзіцяці. У рамках акцыі «Нашы дзеці» зэльвенскія сем'і наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

У рамках акцыі «Нашы дзеці» зэльвенскія сем'і наведаў наш зямляк - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка.

У пераднавагодні вечар Дзед Мароз і Снягурка пераселі з саней ў аўтобус. І разам з Валянцінам Міхайлавічам, а таксама са старшынёй раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру» Наталляй Гаспадарык, дырэктарам ЦСАН і па сумяшчальніцтву старшынёй раённай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын» Святланай Жамойцінай праехаліся па раёне і павіншавалі з надыходзячым Новым годам юных зэльвенцаў і іх бацькоў .

Віншавальных адрасоў было нямала. Наведала «дэлегацыя дабра» сям'ю Радзівон. Адыходзячы 2019 год падарыў маладым бацькам Валянціне і Дзянісу сёмага дзіцяці - дачушку Ульяну. Пабывалі госці і ў Марыі Навіцкай: жанчына-апякун выхоўвае двух хлапчукоў - Кірыла Матусевіча і Аляксея Шылейка. Шчодрыя падарункі атрымалі дружныя сем'і Кароткіх і Туяховых. Удзялілі ўвагу Аляксандру і Анастасіі Булак, якія жывуць у прыёмнай сям'і Якалцэвіч.

- Акцыя «Нашы дзеці» ужо шмат гадоў дапамагае дзецям паверыць у цуд і падняць настрой іх бацькам. Гэты год не выключэнне. Сёння наша вялікая кампанія прыбыла, каб выканаць вашыя маленькія мары і павіншаваць вас з Новым 2020 годам! Няхай вашы самыя патаемныя жаданні абавязкова спраўдзяцца, - пажадаў Валянцін Семяняка.