Галоўная / Навiны / Навіны раёна
29.01.2020

У раёне праходзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі

  Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ніна Галыня сустрэлася з працоўным калектывам раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання.

Ніна Антонаўна, распавяла аб планах эканамічнага развіцця раёна на 2020 год і аб леташніх выніках, а таксама рэалізаваных аб'ектах:

- З 10 даведзеных паказчыкаў раён забяспечыў выкананне па 7. Па аб'ектыўных прычынах не выкананы гадавы паказчык па экспарту паслуг, тэмпах росту вытворчасці прамысловай прадукцыі і аб'ёму рознічнага тавараабароту.

 Адзначалася, што ў эканоміку Зэльвеншчыны за 2019 год было накіравана больш за 29 млн руб. інвестыцый. Да ўзроўню 2018 го паказчык склаў 116,4% (пры сярэднеабласныя 90,6%).

Акрамя таго, абмяркоўвалася аб'ём выкананых прадпрыемствам бытавога абслугоўвання работ і прапаноўваліся эфектыўныя меры па паляпшэнню паказчыка.