Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

30 снежня 2019

У рамках акцыі «Нашы дзеці» першы намеснік старшыні райвыканкама Яўген Грэцкі наведаў сям'ю Ядвігі Панасік

Новы год - традыцыйны час, каб дарыць доўгачаканыя падарункі і дзяліцца дабрынёй. Першы намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама Яўген Грэцкі вось ужо ў 5 разоў наведвае прыёмную сям'ю Ядвігі Панасік з аграгарадка Дзярэчын.

У сям'і Ядвігі Янаўны дзве прыёмных дачкі - Караліна і Віка. Абедзьве ходзяць у Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэднюю школу, але цяпер адпачываюць на зімовых канікулах. Яўген Васільевіч пацікавіўся, з якімі дасягненнямі дзяўчынкі праводзяць год. За плячыма Вікі - музычная школа па класе баяна. А Караліна вызначылася ў спорце: з камандай ўзялі 1-е месца на школьных спаборніцтвах па валейболе.

- Мы з дзяўчынкамі жывем вельмі дружна. Яны - мая падтрымка. Ахвотна дапамагаюць і па хаце, і па гаспадарцы, - распавядае Ядзвіга Янаўна.

Уручаючы навагоднія падарункі, Яўген Грэцкі павіншаваў сям'ю Панасік і пажадаў здзяйснення мараў і планаў. Віка мроіць прафесіяй цырульніка і ў наступным годзе будзе паступаць у каледж. А Караліна плануе вучыцца да 11-га класа, а затым звяжа жыццё са спецыяльнасцю ў сферы спорту.

- Здароўя, поспехаў у вучобе, шанцавання. І каб усё задуманае атрымалася, а ў вашай сям'і панавала дабрабыт, спакой і ўтульнасць. Хай праблемы абыходзяць вас бокам, - пажадаў Яўген Васільевіч.