Афіцыйны сайт
23 кастрычніка 2017

Ураджэнец Зэльвеншчыны, таленавіты паэт і перакладчык, аўтар дзясятка зборнікаў вершаў Юрка Голуб адзначае свой 70-ы юбілей на малой радзіме

 Святочная імпрэза ў гонар адметнай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве сабрала сёння ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці аднакласнікаў, настаўнікаў, школьных сяброў, былых членаў літаб’яднання “Наднёманскія галасы”, цяперашніх сяброў па пяры і аматараў паэтычнага радка Юрыя Уладзіміравіча Голуба.

Незабыўная сустрэча з паэзіяй жыцця стала цудоўным падарункам для ўсіх зэльвенцаў і гасцей вечарыны. Юрка Голуб прачытаў вершы, з якімі ўжо знаёмы чытачы, і многія з іх ведаюць напамяць. А затым на суд землякоў вынес свае новыя творчыя вынаходкі. Паэт прыгадаў таксама паэтычныя сустрэчы на Зэльвеншчыне з мінулых часоў, супрацоўніцтва са школамі і бібліятэкамі. Госць падзяліўся і планамі на будучае.

У адрас паэта было выказана шмат добрых слоў і пажаданняў. Яго творы чытала дарослая аудыторыя і пачаткоўцы сярэдняй школы №2. Не застаўся імяніннік і без музычных, паэтычных, сувенірных прэзентаў землякоў.