Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

31 снежня 2019

Выязны прыём у Зэльве правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянцін Семяняка

 Напярэдадні Новага года выязны прыём у Зэльве правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Валянцін Семяняка.

На прыём да дэпутата прыйшлі двое зэльвенцаў.

Заслужаны трэнер БССР, які пражывае ў гарадскім пасёлку, выказаў пажаданне ўдзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях, якія так ці інакш могуць закрануць змены ў законе аб спорце. Па словах Валянціна Міхайлавіча, рэалізаваць ініцыятыву цалкам рэальна.  Наведвальнік, спасылаючыся на тое, што дэпутаты Парламента маюць права выносіць на абмеркаванне тыя ці іншыя ідэі для паправак у заканадаўстве, прапанаваў прадугледзець выплату кампенсацыі грамадзянам, якія трапілі ў ваенныя гады ў ГДР. Гэтае пытанне таксама ўзята на аловак.

Зэльвенчанка, якая пражывае ў доме №31 па вуліцы Булака, скардзілася на недастатковае ўцяпленне кватэры: тэмпература ў хаце - ніжэй устаноўленага рэжыму, з-за холаду па сценах «пабегла» цвіль. Дадзены зварот дэпутат накіраваў для рэагавання камунальнай службе.

Таксама Валянцін Семяняка адказаў на званок жыхаркі вёскі Агатова. Яна прасіла разабрацца, ці адпавядае санітарна-гігіенічным нормам каналізацыйная сістэма яе суседзяў. Для больш дэталёвага вывучэння праблемы на месца прыбудуць спецыялісты. Аб выніках праверкі  будзе паведамлена асабіста.