Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

23 мая 2019

Зноў гандлёвае пытанне. Жыхары вёскі Малая Вугрынь распавялі раённай уладзе аб хвалюючай іх праблеме

Вырашаць праблемы людзей на месцы магчыма. Сустрэча першага намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Грэцкага з жыхарамі вёскі Малая Вугрынь- яркае таму пацверджанне. У выніку дыялогу бакам удалося вызначыць прычыну затрымкі крамы на колах. Гандлёвае пытанне стала актуальным для жыхароў яшчэ ў лістападзе 2018 года. Тады з-за нізкай рэнтабельнасці стацыянарны магазін закрылі. У якасці альтэрнатывы была прапанавана аўталаўка. І сёння магазін на колах тры разы на тыдзень абслугоўвае вяскоўцаў. Аднак да якасці паслуг, якія прадстаўляюцца у людзей ёсць пытанні. Так, напрыклад, некаторыя незадаволеныя асартыментам. Кажуць, асобныя тавары (пасціла, перапечкі) не змаглі набыць нават па заяўным прынцыпе. Прадавец патлумачыла, што на складзе дадзеных прадуктаў няма. Пытанні назапасіліся не толькі да асартыменту тавараў. Аказалася, ёсць куды больш важкая праблема, - затрымка аўтатранспарту. Пажылыя людзі распавялі Яўгену Грэцкаму, што чакаць аўтакраму часам даводзіцца  па гадзіне. Яўген Васільевіч асабіста пераканаўся ў затрымцы абслугоўвання людзей. Выслухаўшы кіроўцу, аказалася, што пакупнікі збольшага самі вінаватыя ў сітуацыі, якая склалася: замест запланаваных трох прыпынкаў у вёсцы аўтамагазін на колах робіць дадатковыя, каб абслужыць людзей. Здавалася б, гуманны падыход да кліентаў. Аднак не для ўсіх. Бо жыхары іншых вёсак падоўгу чакаюць аўтамагазін. У бліжэйшы час пытанне будзе дэталёва вывучаны і вырашана.