Версія для друку
Памер
+
Друк

Маладзёжная палітыка

16.12.2016
Маладзёжная палітыка

У цяперашні час у раёне пражывае моладзі ад 14 да 31 года – 1541 чалавек.
Прыярытэтнымі накірункамі ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі з’яўляліся:
- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі; 
- фарміраванне здаровага ладу жыцця моладзі;
 - работа з маладымі сем’ямі;
 - работа з сельскай і працуючай моладдзю;
 - работа з моладдзю, якая вучыцца;
 - садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу;
 - садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб’яднанне, развіццё маладзёжных сацыяльна-значных ініцыятыў; 
- арганізацыя работы з неблаганадзейнымі сем’ямі і падлеткамі групы рызыкі; 
- навукова-метадычнае, нарматыўна-прававое і інфармацыйнае забеспячэнне работы з моладдзю.
 З кожным годам у раёне развіваецца добраахвотніцкі рух. Валанцёрскія атрады, якія фарміруюцца з ліку моладзі, якая вучыцца, займаюцца добраўпарадкаваннем могілак і захаванняў, пасадкай дрэў, уборкай тэрыторый.
Здароўе моладзі застаецца адной з асноўных праблем, якія хвалююць і дзяржаву, і моладзь. Асноўнымі задачамі ў дадзеным накірунку для аддзела сталі – прапаганда здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі, арганізацыя аздараўленчага змястоўнага вольнага часу моладзі, папулярызацыя фізічнай культуры і спорту.
 Штогод праводзяцца сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам раёна, на якіх абмяркоўваюцца праблемныя пытанні працоўнай дзенасці, жыллёвыя ўмовы, арганізацыя вольнага часу.
 Прадпрымаюцца меры па прафесійнай падрыхтоўцы і працоўнай занятасці моладзі.
Адно з найбольш важных пытанняў для маладых сем’яў – гэта пытанне паляпшэння жыллёвых і сацыяльна-бытавых умоў жыцця. 
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://zelva.grodno-region.by/by/molodejnaya-politika-by/

© Зельвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА