Версія для друку
Памер
+
Друк

Гандаль

16.12.2016
На 1 студзеня 2017 г. у раёне ажыццяўляе дзейнасць 59 суб’ектаў малага і сярэдняга прадпрымальніцтва і 204 індывідуальныя прадпрымальнікі.

За студзень-снежань 2016 г. у раёне зарэгістравана 18 індывідульных прапрымальнікаў і 4 юрыдычныя асобы, спынілі дзейнасць 37 індывідуальных прадпрымальнікаў і 4 юрыдычныя асобы. Удзельная вага паступленняў плацяжоў у бюджэт ад суб’ектаў малага прадпрымальніцтва склала 17,2%, у тым ліку ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 2,5%. 

У 2016 годзе ўпраўленнем па працы,  занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама аказвалася фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідый 5 беспрацоўным на суму 11 408,46 рублёў.

У г.п. Зэльва на базе ААТ “СтыльЛайн”  функцыянуе Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, дзейнасць якога накіравана на забеспячэнне кансультатыўнай, арганізацыйнай і эканамічнай падтрымкі суб’ектаў малага і сярэдняга прадпрымальніцтва.                               

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://zelva.grodno-region.by/by/torgovlya-by/

© Зельвенскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА