Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231940, г.п. Зельва,
ул. 17 Сентября, 29
Электронная почта:
z-yprd@mail.grodno.by
Телефон: 8-(015-64)-24135
Факс: 8-(015-64)-23024

16 июля 2017

Гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў Крамяніцу з нагоды 400-гадовага юбілею парафіі

  Гэтай урачыстасці папярэднічалі тры дні агульнай духоўнай падрыхтоўкі вернікаў – у касцёле праходзілі спецыяльныя набажэнствы з пропаведзямі ксяндза-каноніка Андрэя Роўбы.

За некалькі гадзін да пачатку святочнай літургіі каля храма пачалі збірацца людзі, прыязджалі святары з парафій Гродзенскай дыяцэзіі. 

Прыемна ўражвала ўбранне храма – прасторнага, светлага, з густам аздобленага кветкамі. Велічна выглядаў алтар, які ўстанавілі на вуліцы.  Асаблівую ўрачыстасць Богаслужэнню надавала ўзнёслае гучанне духоўнай музыкі.

Амаль тры гадзіны эўхарыстыі праляцелі як адно імгненне. Не памылюся, калі скажу, што ўсе ўдзельніки імшы адчувалі нейкае асаблівае супакаенне. Людзі слухалі біскупа і святароў, затаіўшы дыханне, бо словы пранікалі ў сэрцы.

Грамадскай і гістарычнай падзеяй назваў юбілей намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Семяняка, які таксама прымаў удзел ва ўрачыстасці. Менавіта такія падзеі дапамагаюць асэнсаваць кожнаму чалавеку ролю веры ў жыцці, падкрэсліў Валянцін Міхайлавіч.

У час Богаслужэння больш чым дзве сотні вернікаў атрымалі сакрамант канфірмацыі (бежмавання).  

Узнёслыя малітвы з удзячнасцю Богу за веру і падараванае зямное жыццё арганічна спалучаліся са свецкай часткай мерапрыемства, падрыхтаванай работнікамі культуры. 

Увесь святочны дзень працавалі гандлёвыя кропкі. Быў арганізаваны продаж ікон і іншай рэлігійнай атрыбутыкі.