Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231940, г.п. Зельва,
ул. 17 Сентября, 29
Электронная почта:
z-yprd@mail.grodno.by
Телефон: 8-(015-64)-24135
Факс: 8-(015-64)-23024

6 июля 2018

На Зэльвеншчыне святкуюць адно са старадаўніх святаў – Купалле

 Зёлкавыя вянкі, папараць-кветка, цуды і сюрпрызы – у ноч з 6 на 7 ліпеня зэльвенцы адзначаюць самае чароўнае і таямнічае свята – Купалле.


Бадай, кожнаму хацелася акунуцца ў атмасферу рамантыкі і казкі. З вечара на вадасховішча спяшаліся бацькі з дзецьмі, кампаніі сяброў, госці с суседніх гарадоў.

Трэба адзначыць, што галоўны атрыбут – вянок – упрыгожваў і маладых дзяўчат, і маленькіх дзетак.


– Па меры магчымасці прыязжаем на свята Купалле ў Зэльву, – расказвае мінчанка Кацярына Смурага. – Тут вельмі цікава ўзнаўляецца старадаўняя традыцыя. Дзейства, якое праходзіць на сцэнічнай пляцоўцы, перадае містычную гісторыю. Хочыцца верыць, што ноч сапраўды чароўная і споўніць усе нашы мары.


Святочная імпрэза нагадала прысутным паданне, згодна якога ў дзень летняга сонцастаяння прачынаюцца ўсялякія нячысцікі і стараюцца прабрацца да жылля чалавека, каб прычыніць шкоду яму і яго гаспадарцы. Каб засцерагчыся ад іх, вяскоўцы весялілі цэлую ноч: спявалі песні, вадзілі хараводы, танцавалі. Ролі галоўных герояў выконвалі работнікі раённнага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яны спраўна запрашалі моладзь удзельнічаць у конкурсах і гульнях.
Вядома ж, галоўнай інтрыгай свята стаў пошук папараць-кветкі, якая, згодна легендзе, спаўняе жаданні і робіць чалавека шчаслівым. І сапраўды, знайшліся тыя, хто адшукаў кветку першым. Імі аказаліся Наталля Сазановіч і Андрэй Калоша.

– Купалле – адно з любімых нашых свят, – прызналіся Наталля і Андрэй. – Рамантыка ў яго павер’ях і паданнях. Праз час пераканаемся, ці споўняцца нашы мары.
Алена Мішчанка і Надзея Карман ужо не першы год збіраюцца сем’ямі на беразе вадасховішча, каб разам адзначыць свята Купалле:
 Самае яркае, вясёлае і запамінальнае свята. Ёсць забавы для дзетак, гэта горкі і атракцыёны, дарослыя могуць пасмакаваць зэльвенскія пачастункі. Гучаць прыемныя мелодыя, мноства знаёмых твараў. Што можа быць лепшым, чым сустрэцца і правесці час разам?


Мы даведаліся пра свята з раённай газеты, – прызналіся гродненцы Алеся Жэбрак і Дарья Берніковіч. – Паспяшаліся, каб на свае вочы пабачыць старадаўні абрад. Уражаны святочнай атмасферай.

Тым часам Купалінка запрасіла ўсіх дапамагчы сплесці ёй вялікі вянок, які праз некалькі хвілін апусцілі на ваду. Лічылася, калі ён паплыве ціха і спакойна, быць надвор’ю спрыяльнаму, а году ўраджайнаму. Вызначалі і далейшы лёс дзяўчыны: калі вянок далёка ад берага паплыў – да замужжа, калі затрымаўся на месцы – не чакай новага знаёмства. Трэба сказаць, жадаючыя паваражыць знайшліся. Карагод вянкоў закружыўся на воднай гладдзі – быць вяселлям на Зельвеншчыне.

 


Кульмінацыю свята, калі спальваецца пудзіла, любяць усе без выключэння.

Прысутныя паспяшаліся да вогнішча і пільна назіралі, як полымя паглынае сімвал нячыстай сілы.

Начной дыскатэкай з конкурснай праграмай прадоўжылася мерапрымства.