Галоўная / Раённыя арганізацыі (службы) / Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў

Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы "Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна" адкрыта ў верасні 2008 года з мэтай аказання непрацаздольным грамадзянам, якія маюць інваліднасць 1 і 2 групы, а таксама дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія завяршылі асваенне зместу адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, што пацверджана пасведчаннем аб спецыяльнай адукацыі, кансультацыйна - інфармацыйных, сацыяльна-бытавых, сацыяльна-педагагічных, сацыяльна-пасрэдніцкіх і сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг у форме паўстацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання.

 

Напрамкі дзейнасці:

· садзейнічанне інвалідам у аднаўленні (кампенсацыі) парушаных або страчаных з прычыны захворвання навыкаў да самаабслугоўвання і ў падрыхтоўцы да самастойнага жыцця;

· развіццё і падтрыманне ў інвалідаў навыкаў паводзін, самакантролю, зносін, набытых у ЦКРНіР, а таксама карыстання тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;

· развіццё здольнасцей і інтарэсаў у інвалідаў да працоўнай дзейнасці, працоўных навыкаў, якія забяспечваюць рэалізацыю іх правоў і патэнцыйных працоўных магчымасцей;

· садзейнічанне ў працаўладкаванні інвалідаў;

· праца са сваякамі інвалідаў у мэтах арганізацыі пераемнасці рэабілітацыйных мерапрыемстваў у сям'і;

· стварэнне ўмоў для задавальнення патрэбнасцей інвалідаў і членаў іх сем'яў у зносінах.

Гуртковая праца

У аддзяленні працуюць гурткі і клубы рознай накіраванасці:

· працоўная рэабілітацыя

· фізкультурна-аздараўленчая работа

· культурна-масавыя мерапрыемствы

· праца з бацькамі

Для залічэння ў аддзяленне неабходны наступныя дакументы:

· заява;

· дакумент, які сведчыць асобу;

· дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы;

· медыцынская даведка аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг;

· індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліда або заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі - пры неабходнасці аказання сацыяльна-рэабілітацыйных паслуг.

Акрамя таго, выпускнікі ЦКРНіР абавязаны прадаставіць пакет суправаджальных дакументаў, які ўключае:

· пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі;

· псіхолага-педагагічную характарыстыку;

· картку выпускніка ЦКРНіР пры пераходзе ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У аддзяленні праводзяцца спартыўныя і культурна-масавыя мерапрыемствы, дабрачынныя акцыі, выставы творчых работ, экскурсіі і інш. мерапрыемствы.

Наладжана цеснае супрацоўніцтва з РГА «БелТА», РГА «БелТІЗ», Зэльвенскім РК ГА «БРСМ», рэлігійнымі канфесіямі Зэльвенскага раёна.

Кантактны тэлефон: 7 03 83, загадчык аддзялення Талеркова Іна Віктараўна