Аддзяленне першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ажыццяўляе:
• першасны прыём, выяўленне існуючых у грамадзян патрэбаў у сацыяльных паслугах, накіраванне грамадзян у адпаведныя аддзяленні ўстановы;
• стварэнне банка дадзеных аб грамадзянах, якія звярнуліся ва ўстанову;
кансультаванне грамадзян па пытаннях аказання сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання;
• арганізацыю работы тэлефона "Гарачая лінія" для экстранага звароту грамадзян ва ўстанову;
• абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча адзінокіх і адзінока пражываючых непрацаздольных грамадзян з мэтай выяўлення і ўліку патрэбнасці ў розных відах сацыяльнай дапамогі;
• аналіз і прагназаванне рэальнай і перспектыўнай патрэбнасці насельніцтва ў сацыяльным абслугоўванні, складанне «сацыяльнага пашпарта» тэрыторыі, якая абслугоўваецца ўстановай;
• фарміраванне банка дадзеных аб арганізацыях і фізічных асобах, якія аказваюць сацыяльную дапамогу і падтрымку грамадзянам (сем'ям);
• інфармаванне насельніцтва аб паслугах, якія аказваюцца ўстановай, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі;
• абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, членаў сем'яў загінуўшых і грамадзян, якія пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з мэтай выяўлення і ўліку патрэбаў ў розных відах сацыяльнай дапамогі.
Кантактная інфармацыя: тэл. 3 24 86, загадчык аддзялення Сідар Алена Мікалаеўна