Філіял ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна» у аграгарадку Каралін
Філіял ЦСАН адкрыты з мэтай павышэння даступнасці паслуг сацыяльнага абслугоўвання для грамадзян пажылога ўзросту ў сельскай мясцовасці, аказання ім кансультацыйна-інфармацыйных, сацыяльна-педагагічных і сацыяльна-пасрэдніцкіх паслуг, арганізацыі і правядзення культурна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў для насельніцтва Каралінскага сельсавета, а таксама функцыянавання гурткоў і клубаў па інтарэсах для пажылых людзей і шматдзетных семъяў.
Філіял ажыццяўляе:
- арганізацыю вольнага часу і ўмоў для зносін і падтрымання актыўнага ладу жыцця пажылых грамадзян шляхам правядзення культурна-масавых, спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў;
- работу гурткоў і клубаў па інтарэсах;
- прыцягненне грамадзян пажылога ўзросту ў актыўнае жыццё сельсавета і раёна пры дапамозе супрацоўніцтва з дзяржаўнымі грамадскімі, ветэранскімі і маладзёжнымі арганізацыямі.
У філіяле дзейнічаюць:
-гурток па дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Некогда скучать» (навучанне майстэрству выраба сувеніраў з газетнай лазы);
-фізкультурна-аздараўленчы клуб «Ключ к здоровью»;
-Цэнтр актыўнага даўгалецця (скандынаўская хада);
-клуб «ПЯЦЬ +» (для арганізацыі вольнага часу шматдзетных сем’яў).
Для наведвальнікаў філіяла праводзяцца культурна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, арганізуюцца экскурсіі, сустрэчы, акцыі.
Для заключэння дагавора аб аказанні сацыяльных паслуг, якія аказваюцца філіялам, неабходна падаць наступныя дакументы:
-копію дакумента, які сведчыць асобу (пашпарт);
-пісьмовую заяву для аказання сацыяльных паслуг;
-медыцынскую даведку аб стане здароўя.
Кантактны тэлефон: 7 17 93, загадчык філіяла Попка Людміла Міхайлаўна.