Кароткая характарыстыка раёна
Зэльвенскі раён размешчаны ў паўднёвай частцы Гродзенскай вобласці. Плошча раёна складае 872 кв. кіламетры, колькасць насельніцтва 14,4 тыс. чалавек. Колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва складае 6,3 тыс. чалавек (43,8% ад агульнай колькасці). У складзе раёна гарадскі пасёлак Зэльва і 125 сельскіх населеных пунктаў.
Па тэрыторыі раёна праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Баранавічы - Ваўкавыск - Пагранічны - Гродна (Р-99), Масты - Зэльва - Ружаны (Р-50), Зэльва - Дзярэчын - Мядзвінавічы (Р-142), Слонім - Масты- Скідаль - мяжа Літоўскай Рэспублікі (Р-41), чыгуначная дарога.
Адлегласць ад Зэльвенскага раёна да г. Мінска - 200 км, г. Гродна - 90 км, мяжы Рэспублікі Польшча - 49 км, Літоўскай Рэспублікі - 130 км.
Асноўнай галіной эканомікі раёна з'яўляецца сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца на мясамалочнай жывёлагадоўлі і раслінаводстве, уключае ў сябе 7 сельскагаспадарчых арганізацый і 8 фермерскіх гаспадарак.
На тэрыторыі раёна размешчана 26 аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, 7 помнікаў архітэктуры, 12 - археалогіі. Сынкавіцкі храм-крэпасць абарончага тыпу імя св. Архангела Міхаіла з’яўляецца адным з самых наведвальных святых месцаў у свеце.
На тэрыторыі раёна размешчаны дзяржаўны біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Медухава», паляўнічы заказнік абласнога значэння «Старасельскі».
Сучасная Зэльвеншчына - гэта маляўнічая мясцовасць у экалагічна чыстым раёне Беларусі, размешчаная на гарыстай мясцовасці з хваёвымі і змяшанымі лясамі, азёрамі, рэкамі, з добрай інфраструктурай, неабходнай для паўнавартаснага актыўнага адпачынку і плённай працы ў любую пару года.
Інвестыцыйная прывабнасць раёна
Найбольш перспектыўнымі напрамкамі прыходу інвестара ў раён з'яўляецца
сфера адпачынку і аграэкатурызму.
Для прыцягнення ў раён інвестараў і забеспячэння далейшага развіцця рэгіёну
маюцца наступныя магчымасці:
Прыёмная старшыні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта Альшэўскі
Дзяніс Аляксандравіч
Тэл. +375
1564 24135
Аддзел эканомікі Зэльвенскага райвыканкама
тэл. +375 1564 25418,
25903,25215
e-mail: zelva-ekon@tut.by
Аддзел па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб
Зэльвенскага райвыканкама
(Афармленне і рэгістрацыя юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў)
тэл. +375 1564 23490
Аддзел землеўпарадкавання Зэльвенскага райвыканкама
(землеадвод, афармленне
зямельных участкаў)
тел. +375 1564 24229
Агульная інфармацыя:
Плошча раёна, тыс. км2. |
0,9 |
Колькасць насельніцтва, тыс. чал. |
14,4 |
Плошча с/г угоддзяў, тыс. км2. |
0,56 |
Плошча лясных угоддзяў, тыс. км2. |
0,16 |
Сярэднямесячная заработная плата за 2018 год |
677,3 |
У Зэльвенскім раённым выканаўчым камітэце работа па
прынцыпе “адно акно” пры звароце інвестара ажыццяўляецца аддзелам эканомікі
райвыканкама.
Адказныя службовыя асобы:
начальнік аддзела
эканомікі – Буткевіч Валянціна Уладзіславаўна, тэл. +375-1564-25418.
Пры адсутнасці Буткевіч В. У.:
галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама –
Казыра Алена Канстанцінаўна, тэл. +
375-1564-25903;
e-mail – zelva-ekon@tut.by
Графік працы: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00.
Пісьмовыя прапановы па інвестыцыйнаму супрацоўніцтву просім накіроўваць у Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт па адрасу: вул. 17 Верасня, д. 29, г.п. Зэльва, Гродзенская вобласць, 231940, факс - + 375-1564-23024.
Даведачна:
У
адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10
“Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы
Беларусь” пытанні заключэння інвестыцыйных дагавораў з патэнцыяльнымі
інвестарамі разглядае Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт. Для заключэння інвестыцыйнага
дагавора неабходна звяртацца ў камітэт эканомікі аблвыканкама (г. Гродна, вул.
Ажэшкі, 3, тэл. (0152) 735680, 735653).