А яшчэ – клопатаў па святочнаму ўпрыгожанні дома, і канешне ж, па выбары падарункаў. Падглядзець ідэі самаробных вырабаў, ёлачных цацак, кампазіцый з прыроднага матэрыялу, а таксама даведацца, як іх зрабіць, можна, наведаўшы святочную выставу сувеніраў ручной работы “Навагодні карагод падарункаў”, якая з сярэдзіны снежня дзейнічае ў Бераставіцкім Доме рамёстваў. Супрацоўнікі праводзяць і майстар-класы па іх вырабе, расказвае beresta.by.

На выставе прадстаўлены калядныя і навагоднія сувеніры, створаныя як у сучасных, так і ў традыцыйных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта вырабы з саломкі, гліны, тэкстылю, фоамірана, вышываныя і вязаныя кручком.
Ёлачныя цацкі зроблены ў выглядзе розных падвесак – беларускіх калядных зорачак і сонейка, падковы, анёлкаў, шышак, колаў, званочкаў, боцікаў, паўмесяцаў, аленяў, пернікавых чалавечкаў і сімвала надыходзячага года – тыгра.


Ёлкі з саломкі і іншага прыроднага матэрыялу з’яўляюцца ўзорам арыгінальнага настольнага ці надкаміннага ўпрыгожання.
Дэманструюцца гліняныя пернікавыя домікі – сімвал Каляд, хатняга цяпла і сямейнага свята, а таксама звязаныя кручком вытанчаныя рознакаляровыя сняжынкі і шматлікія іншыя вырабы.

У гэтыя перадсвяточныя дні ў Доме рамёстваў праходзяць таксама майстар-класы па вырабу з гліны сімвала Новага года – тыгра. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем лепяць і размалёўваюць сваімі рукамі святочны сувенір для блізкіх і сяброў пад кіраўніцтвам майстра народных рамёстваў і промыслаў Алены Дзянішчык.


Выстава ў Доме рамёстваў будзе працаваць да 6 студзеня.












beresta.by