Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.02.2023

Беларускі Чырвоны Крыж аб'явіў збор сродкаў для пацярпелых пры землетрасеннях у Турцыі і Сірыі

 9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Чырвоны Крыж аб'явіў збор сродкаў, накіраваны на дапамогу пацярпелым у выніку землетрасенняў у Турцыі і Сірыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе арганізацыі.

"Тыдні і месяцы пасля разбурэнняў вельмі важна ўзмацніць падтрымку. Аб'яднаўшы намаганні, мы можам дапамагчы выратаваць жыцці, аднавіць інфрастуктуру гарадоў, вярнуць людзям іх дамы і прывычны лад жыцця, страчаныя ў выніку маштабных разбурэнняў, выкліканых моцным землетрасеннем", - адзначыў генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.

Колькасць загінулых у выніку землетрасенняў штодзень расце. Пад заваламі ўсё яшчэ застаюцца людзі. Сітуацыя ўскладняецца суровымі зімовымі ўмовамі.

Сотні валанцёраў і супрацоўнікаў Турэцкага Чырвонага Паўмесяца і Сірыйскага Арабскага Чырвонага Паўмесяца прыйшлі на дапамогу пацярпелым. Яны аказваюць першую дапамогу і псіхасацыяльную падтрымку, удзельнічаюць у выратаванні людзей з-пад завалаў, прадастаўляюць гарачае харчаванне, раздаюць коўдры, прымаюць пацярпелых у ацяпляльных палатках, забяспечваюць запасы банкаў крыві.

Ахвяраванне праз Беларускі Чырвоны Крыж можна зрабіць праз сістэму АРІП.

БЕЛТА