БЕЛ
27 сакавіка Раман Галоўчанка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве.
Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, у Маскве таксама запланавана сустрэча прэм'ер-міністра Беларусі са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным у фармаце "сам-насам".
Затым кіраўнік беларускага ўрада накіруецца ў Валгаград, дзе сустрэнецца з губернатарам Валгаградскай вобласці Андрэем Бачаровым. Раман Галоўчанка таксама наведае АТ "Волжскі трубны завод" і ТАА "Карпарацыя "Волма". Акрамя таго, прадугледжаны яго ўдзел у сумесным пасяджэнні Савета пры губернатары Валгаградскай вобласці па развіцці прамысловасці і паліўна-энергетычнага комплексу, дзе Беларусь і расійскі рэгіён прэзентуюць свой прамысловы патэнцыял.
БЕЛТА