Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
23.12.2021

Грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі пачнецца на наступным тыдні

 
Ігар Сергяенка. Фота з архіва
Ігар Сергяенка. Фота з архіва

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі пачнецца на наступным тыдні. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка па выніках нарады ў Прэзідэнта па пытаннях змянення Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у час нарады яшчэ раз былі дэталёва разгледжаны ўсе раздзелы праекта Канстытуцыі. "У выніку прынята рашэнне - на наступным тыдні мы пачынаем усенароднае абмеркаванне. Адпаведна, праект Канстытуцыі з'явіцца ў сродках масавай інфармацыі, на партале нашага цэнтра (Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Ігар Сергяенка.

Канкрэтны тэрмін для грамадскага абмеркавання пакуль не адводзіцца: усё залежыць ад актыўнасці грамадзян. "Мы разлічваем, што нашы грамадзяне актыўна адгукнуцца, унясуць свае прапановы, якія будуць у далейшым улічаны і дапрацаваны ў ходзе наступнага этапу - па выніках усенароднага абмеркавання на розных дыялогавых пляцоўках, сустрэчах у калектывах, проста абмеркавання грамадзянамі мы выйдзем на канкрэтны тэкст Канстытуцыі, будзе адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы аб назначэнні дня рэферэндуму", - адзначыў кіраўнік Адміністрацыі.

Свае прапановы грамадзяне могуць накіроўваць у парламент, Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, у сродкі масавай інфармацыі. "Усе меркаванні будуць пачуты, - запэўніў Ігар Сергяенка. - Мы чакаем водгуку, канструктыўных прапаноў".

БЕЛТА