Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
09.06.2023

Лукашэнка: беларуска-расійскія адносіны з'яўляюцца стрыжнем ЕАЭС і СНД

 9 чэрвеня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-расійскія адносіны з'яўляюцца стрыжнем супрацоўніцтва на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сустрэча двух лідараў у Сочы была запланавана яшчэ даўно. Гэтымі днямі тут якраз праходзяць пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

"Мы яшчэ ў Маскве з вамі дамовіліся, што ў гэты час перасячомся. Якраз прэм'еры нашы будуць працаваць. Усё ж такі беларуска-расійскія адносіны з'яўляюцца стрыжнем. Калі раптам будуць пытанні, мы адрэагуем. Вы якраз будзеце сустракацца з прэм'ер-міністрамі. Я лічу, што гэта комплекснае, добрае мерапрыемства, якое мы праводзім. Так, ёсць эканамічныя пытанні. Яны вырашаюцца. Ёсць куды рухацца. Самае галоўнае - мы ведаем, што рабіць і ў якім напрамку рухацца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"І атрымліваецца. Дзякуй богу, атрымліваецца", - заўважыў Уладзімір Пуцін.

"Мы думалі, будзе горш. Але пакуль крыху лепш, чым мы думалі. І дзякуй богу", - сказаў беларускі лідар.-0-