Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.12.2021

Лукашэнка не выключае датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі

 
Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пасля прыняцця абноўленай Канстытуцыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што пасля прыняцця змяненняў у Канстытуцыю Беларусі адбудуцца новыя выбары ўсіх органаў улады. "І парламента, і прэзідэнцкія, і дэлегатаў Усебеларускага сходу, - адзначыў Прэзідэнт. - Нам да прэзідэнцкіх выбараў прыкладна тры-чатыры гады. Яны могуць максімум адбыцца ў тэрмін. Але, магчыма, будуць і датэрміновыя выбары".

"На падставе таго, калі Прэзідэнт так вырашыць. Або ў пераходных палажэннях у Канстытуцыі будуць замацаваны іншыя тэрміны выбараў", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандру Лукашэнку было цяжка адказаць на пытанне, ці стане ён удзельнічаць у наступных выбарах. "Не ведаю. Шчыра, не ведаю", - сказаў ён. Паводле яго слоў, гэта будзе залежаць перш за ўсё ад сітуацыі ў краіне.

Адказваючы на пытанне, як ён хацеў бы ўвайсці ў гісторыю, Прэзідэнт заявіў, што не думаў аб гэтым. "Шчыра, я табе клянуся! Я аб гэтым не думаю, таму што не збіраюся сыходзіць ад той вялікай палітыкі, якая сёння ў нас з табой перад вачыма. На жаль, цяжкія часы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, ён хоча быць "стваральнікам гэтай дзяржавы".

БЕЛТА