Галоўная / Белорусская версия / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.01.2022

Лукашэнка: пагрозы, з якімі сутыкнуўся Казахстан, агульныя для постсавецкай прасторы

 
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

17 студзеня, Мачулішчы /Кар. БЕЛТА/. Пагрозы, з якімі сутыкнуўся Казахстан, з'яўляюцца агульнымі для большасці дзяржаў на постсавецкай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 студзеня на сустрэчы з міратворчым кантынгентам які завяршыў місію ў Казахстане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы павітаў ваеннаслужачых на роднай зямлі, адзначыўшы паспяховае завяршэнне міратворчай аперацыі АДКБ у Казахстане па ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі.

"Мы разумеем, што падзеі ў брацкай нам рэспубліцы - чарговая спроба знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежных дзяржаў, а пагрозы, з якімі сутыкнуўся Казахстан, з'яўляюцца агульнымі для большасці дзяржаў на постсавецкай прасторы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што арганізатары мяцяжу мелі намер узарваць сітуацыю ў гэтай цэнтральнаазіяцкай рэспубліцы і ў цэлым дэстабілізаваць абстаноўку па перыметры Расіі, каб аслабіць галоўнага саюзніка Беларусі. "Прынятыя па лініі АДКБ меры, увод міратворчых сіл далі магчымасць зберагчы Казахстан ад развіцця сітуацыі па самым негатыўным сцэнарыі, не далі разгарэцца чарговай каляровай рэвалюцыі. Усё, што адбылося ў Алматы, было б па ўсім Казахстане", - падкрэсліў ён.

БЕЛТА