Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.01.2022

Лукашэнка прымае ўдзел у пазачарговай сесіі СКБ АДКБ па сітуацыі ў Казахстане

 
Фота з архіва
Фота з архіва

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прымае ўдзел у пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ па сітуацыі ў Казахстане ў фармаце відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўная тэма мерапрыемства - абстаноўка ў Рэспубліцы Казахстан і меры па яе нармалізацыі.

У пасяджэнні СКБ таксама прымаюць удзел усе кіраўнікі дзяржаў - удзельніц АДКБ і генеральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась.

БЕЛТА