Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.12.2021

Міністэрства аховы здароўя: лісткі непрацаздольнасці кантактам I і II узроўню па COVID-19 не выдаюць з 22 снежня

 
Фота з архіва
Фота з архіва

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лісткі непрацаздольнасці кантактам першага і другога ўзроўню па COVID-19 з 22 снежня не будуць выдаваць. Адпаведнае растлумачэнне размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Пастановай Савета Міністраў нумар 727 ад 17 снежня 2021 года зменены падыходы да патрабавання выканання самаізаляцыі. Дакумент уступае ў сілу з 22 снежня і прадугледжвае прымяненне самаізаляцыі выключна ў адносінах да грамадзян, якія маюць інфекцыю COVID-19, выключаючы вызначэнне кантактаў I і II узроўняў.

"З дакумента вынікае, што магчымасць выдачы лістка непрацаздольнасці на перыяд знаходжання ў самаізаляцыі захоўваецца толькі ў адносінах да грамадзян, якім устаноўлены дыягназ COVID-19", - растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, падстаў для выдачы лісткоў непрацаздольнасці кантактам першага і другога ўзроўню з 22 снежня ўжо няма. "Неабходна выключыць выдачу лісткоў непрацаздольнасці грамадзянам, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі, па падставах, што дзейнічаюць да ўступлення ў сілу пастановы Савета Міністраў нумар 727 ад 17 снежня 2021 года", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

БЕЛТА