Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.02.2022

Місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг рэферэндуму ў Беларусі

 

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія наглядальнікаў ад СНД пачала маніторынг рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігар Карпенка ўручыў прадстаўнікам Місіі наглядальнікаў ад СНД акрэдытацыйныя пасведчанні міжнародных наглядальнікаў.

Наглядальнікі ад Садружнасці будуць ужо 11-ы раз ажыццяўляць назіранне ў Беларусі.

Прэзідэнт Беларусі 20 студзеня падпісаў указ "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". Асноўны дзень галасавання назначаны на 27 лютага. Прагаласаваць за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон можна будзе і датэрмінова: з 22 па 26 лютага ўключна. БЕЛТА