Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.01.2022

Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі цяпер ёсць у аўдыязапісе

 

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект абноўленай Канстытуцыі Беларусі цяпер ёсць у аўдыяверсіі, паведамляе БЕЛТА.

Для таго каб як мага больш грамадзян Беларусі маглі азнаёміцца з праектам абноўленай Канстытуцыі, было прынята рашэнне зрабіць яго аўдыяверсію. Такі крок дасць магчымасць беларусам са слабым зрокам прыняць актыўны ўдзел у абмеркаванні Асноўнага закона краіны.

Над праектам аўдыязапісу працавала каманда Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Каб прачытаць усе 49 старонак тэксту, вядучым Паўлу Лазовіку і Надзеі Лысенка спатрэбілася 2 гадзіны. У праекце - 148 артыкулаў. Усе змяненні пачынаюцца з прэамбулы.

Азнаёміцца з аўдыяварыянтам праекта абноўленай Канстытуцыі Беларусі можна на сайтах Прэзідэнта Беларусі і інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА.

БЕЛТА