Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.09.2024

Прэзідэнт Беларусі: асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём народнага адзінства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта свята гістарычнай справядлівасці, што сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - 17 верасня 1939 года ажыццявілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям'ёй у міры і згодзе. З тых часоў мы засвоілі ісціну: каб заставацца незалежнымі, трэба быць моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна".

У віншаванні таксама гаворыцца: "85 гадоў таму нашы продкі ўз'ядналіся дзеля стварэння на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючы сябе сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя".

"Сёння, калі краіна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад, асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі. Толькі так, агульнымі намаганнямі, мы зможам перадаць нашчадкам гордае права беларусамі звацца", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў усім здароўя і дабрабыту.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём народнага адзінства

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства.

Гэта свята гістарычнай справядлівасці, што сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі.

17 верасня 1939 года ажыццявілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям'ёй у міры і згодзе. З тых часоў мы засвоілі ісціну: каб заставацца незалежнымі, трэба быць моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна.

85 гадоў таму нашы продкі ўз'ядналіся дзеля стварэння на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючы сябе сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя.

Сёння, калі краіна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад, асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі. Толькі так, агульнымі намаганнямі, мы зможам перадаць нашчадкам гордае права беларусамі звацца.

Шчыра жадаю ўсім здароўя і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА