Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.07.2024

Уборачная і пераадоленне наступстваў стыхіі. Лукашэнка сабраў селектарную нараду

 19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня сабраў селектарную нараду, паведамляе БЕЛТА.

На парадку дня былі два асноўныя пытанні - ход бягучай уборачнай кампаніі і пераадоленне наступстваў стыхіі, якая апошнім часам закранула шэраг рэгіёнаў краіны.
У Палацы Незалежнасці ў Мінску і па відэасувязі ў селектарнай нарадзе прынялі ўдзел вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта, шэрага міністэрстваў і ведамстваў, упаўнаважаныя кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску, кіраўнікі аблвыканкамаў і ўсіх раёнаў краіны.-0-