Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
13.06.2022

Забароны і абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 80 раёнах краіны

 13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 80 раёнах краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паводле даных на раніцу 13 чэрвеня, у Беларусі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лесу ў 80 раёнах. У прыватнасці, часовыя забароны і абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі ўсёй Гомельскай вобласці. у тым ліку ў 12 раёнах паўднёвага ўсходу краіны строга забаронена хадзіць у лес.

Таксама часовыя меры па абмежаванні наведвання лесу ўведзены ў 21 раёне Мінскай вобласці, у 15 - Гродзенскай, у 12 - у Брэсцкім і Магілёўскім рэгіёнах.

Аператыўна сачыць за сітуацыяй дазваляе інтэрактыўная карта на сайце Мінлясгаса. Гэта дапаможа пазбегнуць рызык для ляснога фонду і штрафных санкцый для парушальнікаў, у тым ліку тых, хто дзейнічае па няведанні.

БЕЛТА