Галоўная / Раённыя арганізацыі (службы)

ЦСАН




дзяржаўнай установы
"Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна"

Юрыдычны адрас: 231940, Гродзенская вобл., г.п. Зэльва, вул. Савецкая, д.14
Адрас электроннай пошты: cson.zelva@mail.ru
Тэл/факс: (8 01564) 3-24-86
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў аддзяленні
першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання, каб. №2.
Адказны за вядзенне і захоўванне кнігі заўваг і прапаноў загадчык аддзялення
першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання
Сідар Алена Мікалаеўна 
Тэл.32-4-86, каб. №2
У выпадку адсутнасці СІДАР А.М. адказны за вядзенне і захоўванне кнігі заўваг і прапаноў – юрысконсульт 
ПАЛХОВІЧ НАДЗЕЯ ІВАНАЎНА Тэл. 70389 каб. №6

Нумары тэлефонаў даведачных службаў:
№п/п П. І. І. Пасада Тэлефон
1. Жамойціна
Святлана Мікалаеўна
дырэктар 3-24-90
2. Шастак
Сяргей Сямёнавіч
намеснік дырэктара 7-03-89
3. Патаповіч
Клаўдзія Мікалаеўна
галоўны бухгалтар 3-24-88
4. Чура
Лізавета Дзмітрыеўна
справавод 3-24-87
5. Палховіч
Надзея Іванаўна
юрысконсульт 7-03-89
6. Сідар
Алена Мікалаеўна
загадчык аддзялення першаснага прыёму,
аналізу, інфармавання і прагназавання
3-24-86
7. Мірончык
Таццяна Сцяпанаўна
загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі
і рэабілітацыі
3-24-87
8. Лабецкая
Алена Віктараўна
загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму 7-09-58
9. Глушэня
Наталля Сяргееўна
загадчык аддзялення дзённага знаходжання
для грамадзян пажылога ўзросту
7-42-70
10. Талеркова
Іна Віктараўна
загадчык аддзялення дзённага знаходжання
для інвалідаў
7-03-83
11. Абрамчук
Алена Іванаўна
загадчык аддзялення кругласутачнага знаходжання
для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (в. Мадзейкі)
7-11-09
12. Попка
Людміла Міхайлаўна
загадчык філіяла ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання
насельніцтва Зэльвенскага раёна» ў аграгарадку Каралін
7-17-93
Рэжым працы: панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выходны - субота нядзеля

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Зэльвенскага раёна» з'яўляецца дзяржаўнай установай сацыяльнага абслугоўвання, дзейнасць якой накіравана на арганізацыю і аказанне сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у формах стацыянарнага, паўстацыянарнага, нестацыянарнага, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання, сацыяльнага абслугоўвання на даму і у замяшчаючай сям'і, ажыццяўленне функцыі па апецы і папячыцельстве ў адносінах да паўналетніх, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, а таксама садзейнічанне актывізацыі ўласных намаганняў грамадзян па папярэджанні, пераадоленні цяжкай жыццёвай сітуацыі і (або) адаптацыі да яе.
Графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам Цэнтра
Пасада Месца прыёму Днi прыёму Час прыёму
Дырэктар
Жамойціна
Святлана Мікалаеўна
каб. №1 1-ая серада месяца 8.00 - 13.00
3-я серада месяца 8.00 - 13.00
Намеснік дырэктара
Шастак
Сяргей Сямёнавіч
каб. № 4
2-я серада месяца 8.00 - 13.00
4-я серада месяца 8.00 - 13.00

Папярэдні запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца загадчыкам аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Сідар Аленай Мікалаеўнай па тэлефоне 3 24 86 або ў каб. №2.

У выпадку яе адсутнасці запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Міхнайць Маргарытай Юр'еўнай па тэлефоне 3 24 86 або ў каб. №2.

Электронны зварот


Электронны зварот – зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі альбо размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, належаць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" для электронных зваротаў.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, у абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўніка, павінны прыкладацца копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней за 1 месяц.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, які пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
  • не выкананы патрабаванні, якія прад'яўляюцца для іх падачы (выкладзены не на беларускай або рускай мове; не змяшчаюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна; не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб); не змяшчаюць адрасы электроннай пошты заяўніка; не выкладзена сутнасць звароту;змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню; і да іх не прыкладаюцца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы);
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы. і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Зэльвенскага ЦСАН;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы. У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік спыняюць разгляд гэтага звароту па сутнасці і вяртаюць заяўніку арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.

Электронная пошта для падачы электроннага звароту: cson.zelva@mail.ru

Тэлефон «ГАРАЧАЙ ЛІНІІ» - (8 01564) 3-24-86

Тэлефоны «Даверу»
(экстранай псіхалагічнай дапамогі)

Памятайце
Калі Вам дрэнна і ніхто з блізкіх не можа
Вам дапамагчы, набярыце нумар 170

Вы знойдзеце ўважлівага суразмоўцу, які выслухае і дапаможа
Вам знайсці выйсце з гэтай сітуацыі г.Гродна – 170
(нумар даступны толькі для жыхароў Гродзенскай вобласці)
г.п.Зэльва - 3-11-83
(нумар даступны толькі для жыхароў Зэльвенскага раёна)

Цэнтры сяброўскага стаўлення да падлеткаў
Гродзенская вобласць ЦДМ "Кантакт" філіял УАЗ
"Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка" дзіцячая паліклініка №2
г.Гродна, вул.Гагарына, 18. Тэл. 8 (0152)96-44-66
ЦДМ "Пазітыў" г.Гродна, тэл.8 (0152) 74-22-82
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Вышэйстаячым дзяржаўным органам з'яўляецца:
Зэльвенскі раённы выканаўчы камітэт
(г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня, д. 29, панядзелак-пятніца: з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00);
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (г 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, д. 3, з 8.30 да 17.30, перапынак з 13.00 да 14.00, выхадныя дні: субота, нядзеля).

Аб функцыянаванні партала рэйтынгавай ацэнкі арганізацый, якія аказваюць паслугі, што забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва, і (або) ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры:

Партал рэйтынгавай ацэнкі арганізацый дае даступны спосаб для грамадзян выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі, што садзейнічае павышэнню якасці аказання дзяржаўных паслуг. Рэйтынг дзяржаўных арганізацый, які фарміруецца на аснове гэтых ацэнак, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці работы з насельніцтвам і садзейнічае развіццю адкрытага дыялога ўрада і насельніцтва. Функцыянаванне партала адпавядае мэтам і задачам, пастаўленым перад дзяржавай Кіраўніком дзяржавы (Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. нумар 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату").

Рэйтынг арганізацый фарміруецца на аснове ацэнак грамадзян, якія атрымалі паслугі ў той ці іншай дзяржаўнай арганізацыі. Доступ да анкеты для ажыццяўлення такой адзнакі падаецца на партале пасродкам выкарыстання аднаго з прадугледжаных механізмаў пошуку для выбару цікавай арганізацыі і націску кнопкі "Ацаніць". Для кожнай запоўненай анкеты карыстальніка партала разлічваецца сярэдняя ацэнка па ўсіх крытэрыях, якія ў ёй змяшчаюцца. Выніковай ацэнкай арганізацыі з'яўляецца асераднёная ацэнка па ўсіх запоўненых анкетах, якія адносяцца да дадзенай арганізацыі. У выніку такія адзнакі фармуюць рэйтынг арганізацый па якасці абслугоўвання насельніцтва на партале.

Арганізацыю на партале можна знайсці любым зручным для карыстальніка чынам:
  • з дапамогай пошукавага радка;
  • у пераліку арганізацый;
  • на карце (раздзел "Рэйтынг");
  • па сферах жыццядзейнасці і катэгорыям.
Спасылка на партал: якасць-паслуг.бел


Актыўнае даўгалецце – 2030