Тэрыторыя раёна
складае 869,7 квадратных кіламетраў. Раён размешчаны ў паўднёвай частцы
Гродзенскай вобласці і на поўначы мяжуе з Мастоўскімі Дзятлаўскім раёнамі, на ўсходзе – са Слонімскім, на захадзе – з Ваўкавыскім,
на поўдні – з Пружанскім раёнам Брэсцкай
вобласці.
У раёне 126
населеных пунктаў. У склад 9 сельсаветаў раёна ўваходзяць 125 сельскіх
паселішчаў, з якіх 11 аграгарадкоў.
Па
тэрыторыі раёна праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Баранавічы -
Ваўкавыск - Пагранічны - Гродна (Р-99), Масты - Зэльва - Ружаны (Р-50), Зэльва
- Дзярэчын - Мядзвінавічы (Р-142), Слонім - Масты - Скідзель - мяжа Літоўскай
Рэспублікі (Р-41), чыгуначная лінія Гродна-Баранавічы. Працягласць
дарог агульнага карыстання складае
Адлегласць
ад Зэльвенскага раёна да г. Мінска –
Найбольш значныя прыродныя рэсурсы, іх выкарыстанне ў гаспадарчай дзейнасці
На тэрыторыі раёна маюцца
разведаннае радовішча гліністай сыравіны для вытворчасці грубай керамікі,
прэсныя падземныя вады для вытворчасці бутыляванай вады. Паверхня раёна
узнёсла-платападобная, на захадзе – Ваўкавыскае ўзвышша, на ўсходзе –
Слонімскае, на поўначы – частка Нёманскай нізіны. 15% тэрыторыі
ніжэй за 150 метраў над узроўнем мора. Вышэйшая кропка – 239 метраў – каля
вёскі Мадзейкі, самая нізкая – 118 метраў –
у пойме р. Зальвянка.
Глебы сельскагаспадарчых
угоддзяў пераважна дзярнова-падзолістыя. На
тэрыторыі раёна працякае рака Зальвянка, прыток ракі Нёман.
Па паўночна-ўсходняй частцы
раёна працякае рака Шчара. У раёне 25 невялікіх рэк, якія маюць геаграфічная
назвы. Найбуйнейшыя з прытокаў ракі Зальвянка: Сасва, Сіпа, Самараўка, Мартынаўка.Найбуйнейшы
прыток ракі Шчара ў раёне – рака Луконіца.
Гушчыня
натуральнай рачной сеткі 0,43 кіламетры на кіламетр квадратны. Агульная даўжыня
рэк у раёне –
Агульная даўжыня асушальнай
сеткі 1,8 тысячы кіламетраў. Зэльвенское
вадасховішча з'яўляецца найбуйнейшым вадаёмам у Гродзенскай вобласці, плошча
якога складае 1190 гектараў і займае 18-е месца па плошчы ў рэспубліцы. Натуральных азёр
на тэрыторыі раёна няма. Створана 17 сажалак плошчай больш за
Лясістасць раёна складае 18,4%
плошчы раёна. Ва ўзроставай структуры лясоў пераважаюць маладнякі і сярэднеўзроставыя
лясы. Плошча
паляўнічых угоддзяў раёна складае 73,2 тысячы гектараў. Асноўнымі паляўнічымі
відамі з'яўляецца палявая і вадаплаўная дзічына: зайцы, лісы, качкі.
У цяперашні час у раёне
маецца 14 заказнікаў і помнікаў прыроды, у тым ліку 13 помнікаў прыроды і заказнікаў
мясцовага значэння. З іх два гідралагічных заказніка – журавінавыя верхавыя
балоты «Вішнёўка» і «Карэвін Луг», гідралагічны помнік прыроды «Крыніца
Зенькаўская».
Геалагічныя помнікі прыроды: «Камень-валун» ў ваколіцах в. Мадзейкі, «Выхад марэны Каралінскі», «Сакаліная гара Шуляцкая», «Калініцкі камень», «Гарадзішча Валькевіцкае», «Камень Клімавіцкі з ямкамі», «Закалонскі валун з ямкамі».
Дэндралагічныя помнікі прыроды: дуб дыяметрам
Ва ўрочышчы «Медухава» створаны біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння.
Насельніцтва раёна складае 13 682 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 6 410 чалавек. Па нацыянальнаму складу: 70% - беларусаў, 23 % - палякаў, 5% - рускіх, 2% - іншых нацыянальнасцей.