Дабрачынная акцыя «Збярэм дзяцей у школу»
У Зэльвенскім раёне з 1 жніўня 2021 года праводзіцца дабрачынная акцыя "Збярэм дзяцей у школу" для падтрымкі сацыяльна неабароненых сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года.
Прымаюць удзел у акцыі арганізацыі і прадпрыемствы раёна, грамадскія аб'яднанні, прафсаюзныя арганізацыі, прыватныя прадпрыемствы і фізічныя асобы.
Аддзел адукацыі Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта робіць выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі са сродкаў раённага бюджэту сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у рамках Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады.
Сем'і, у якіх сярэднедушавы даход па аб'ектыўных прычынах ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму могуць звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта на кансультацыю аб магчымасці прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 70424, альбо па адрасе: г.п. Зэльва, вул. 17 Верасня,29, каб. 77.