Галоўная / Навiны / Навіны раёна
24.12.2021

Акцыя «Птушыная сталоўка» прайшла ў дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi №1

 Каб навучыць дзяцей чуласці, трэба кожны дзень яе праяўляць да бліжняга і слабейшага….

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 г.п.Зэльва не першы год праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на аказанне дапамогі зімуючым птушкам нашага рэгіёну. З дапамогай бацькоў дзеці вырабілі кармушкі з розных матэрыялаў (фанера, кардонныя каробкі, пластыкавыя бутэлькі і г.д.). Мы збіралі разнастайны корм для птушак (насенне сланечніка, грэчка, проса, ягады, сухары і г.д.). Бацькі і дзеці адказна паставіліся да гэтай сур’ёзнай і патрэбнай справы: было выраблена і развешана на тэрыторыі дашкольнага цэнтра больш 20 кармушак, сабрана больш за пяць кілаграмаў корму для птушак.

А яшчэ, цудоўна, у многіх выхаванцаў дома таксама з’явіліся асабістыя кармушкі, якія дапамогуць зімой нашым пярнатым сябрам выжыць.

Дзеці штодня дзяжураць у “Птушынай сталовай”, падчас пагулак чысцяць кармушкі, папаўняюць іх свежым кормам. Назіраючы за птушкамі, дзеці заўважылі, што птушкі прылятаюць да кармушак амаль у адзін і той жа час — як раз бліжэй да абеду і ўвечары, каля пяці гадзін. Рабяты зрабілі выснову, што светлавы дзень у птушак карацей, яны арыентуюцца па сонцы, таму і “вячэра” ў іх здараецца крыху раней. Прычым кожны від птушак стараўся прыляцець да кармушак у вызначаны прамежкам часу. Так, намі былі заўважаны спачатку вераб’і, крыху пазней прыляцелі сінічкі і галубы, а вось чырванагрудых снегіроў мы яшчэ не бачылі. Вераб’і і галубы прыляталі зграйкамі, а сінічкі па 2-3.

Дзякуем бацькоў, якія актыўна адгукнуліся на акцыю і парадавалі дзетак сваімі вырабамі кармушак. Цяпер у нашых выхаванцаў ёсць пастаянная справа на прагулцы: пакарміць птушак і паназіраць за імі, праявіць чуласць і спагаду да братоў нашых меншых…

Алена Сай