Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

25 кастрычніка 2019

Больш за 400 жыхароў раёна атрымалі кансультацыі абласных спецыялістаў падчас прафілактычнай акцыі «Разам супраць рака»

 

З мэтай папярэджання і ранняга выяўлення анкалагічных захворванняў у Зэльвенскім раёне быў рэалізаваны праект «Разам супраць рака».

На базе цэнтральнай раённай бальніцы Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя сумесна з абласным анкалагічным дыспансерам пры ўдзеле спецыялістаў абласных эндакрыналагічнага і дэрматавенералагічнага дыспансераў зладзілі кансультатыўна-дыягнастычныя і інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы для жыхароў раёна.

Сёння на Гродзеншчыне рэалізуюцца разнастайныя прафілактычныя праекты. Канкрэтна гэты, як удакладніла загадчыца аддзела грамадскага здароўя абласнога ЦГЭіГЗ Ірына Дубок, праводзіцца з мэтай ранняй дыягностыкі захворванняў і своечасовага пачатку іх лячэння, а таксама павышэння інфармаванасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі анкалагічных захворванняў.

Для ўдзелу ў акцыі былі падабраныя тыя спецыялісты, чый профіль найбольш запатрабаваны ў рэгіёнах. У выніку на Зэльвеншчыне разам з лекарамі-анколагамі - мамолагам, гінеколагам, ўролагам, практолагам- прыехалі таксама эндакрынолаг, дэрматавенеролаг і атарыналарынголаг. Сярод іх - спецыялісты з вялікім вопытам работы, некаторыя - з навуковымі ступенямі.

Дарэчы, у гэтым годзе мультыдысцыплінарных медычныя брыгады пабывалі ў шасці раёнах. Зэльвенскі стаў наступным, куды прыехалі спецыялісты.

- У поле зроку, перш за ўсё, трапляюць раёны, найбольш аддаленыя ад Гродна, - удакладніла Ірына Іванаўна. - Такім чынам мы пашыраем даступнасць абласных спецыялістаў для жыхароў рэгіёну.

Дарэчы, ні адзін з прафілактычных медыцынскіх праектаў не з'яўляецца беспадстаўным, у тым ліку і гэты. Паводле інфармацыі, агучанай намеснікам галоўнага ўрача па анкалагічнай дапамогі УАЗ «Гродненская універсітэцкая клініка» Уладзімірам Кеда, як правіла, у структуры анкалагічных захворванняў сярод мужчын лідзіруючыя пазіцыі займаюць злаякасныя новаўтварэнні прадсталёвай залозы, а сярод жанчын - рак малочнай залозы і рак маткі.

Для эфектыўнасці працы з пацыентамі ў цэнтральнай раённай бальніцы былі абсталяваны тры пляцоўкі: інфармацыйна-прафілактычная, дзе можна было не толькі запазычыць неабходную інфармацыю, але і вымераць артэрыяльны ціск, індэкс масы цела; дыягнастычная (праводзіліся лабараторныя даследаванні крыві, УГД шчытападобнай залозы і ўнутраных органаў і рэнтгеналагічнае абследаванне па паказаннях) і кансультатыўная.

Каму ў гэты дзень варта было б наведаць вузкіх абласных спецыялістаў, вызначалі мясцовыя лекары: акрамя тых, хто сам захацеў праверыць здароўе, на кансультацыю накіроўвалі пацыентаў, у дачыненні да дыягназаў і лячэння якіх у Зэльвенскага медыкаў былі сумненні.

Як адзначыла ўрач-эндакрынолаг Анжаліка Шапель, сярод тых, хто прыйшоў да яе на прыём, было больш жанчын:

- Яно і зразумела: эндакрынныя захворванні ў іх здараюцца значна часцей, чым у мужчын, - патлумачыла доктар.

У рамках праекта таксама былі арганізаваны кансультацыйныя і інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы. Ажыццяўляўся забор крыві ў пацыентаў для агульнага і біяхімічнага аналізаў, была магчымасць вызначыць узровень глюкозы ў крыві, вымераць артэрыяльны ціск, вылічыць індэкс масы цела.

Па выніках акцыі «Разам супраць рака» інфармацыйна-растлумачальнай працай было ахоплена 185 чалавек.

Кансультацыйна-дыягнастычную дапамогу спецыялістаў атрымалі 228 жыхароў раёна. У выніку ў 15 чалавек выяўленая тая ці іншая паталогія. УГД шчытападобнай залозы было зроблена 37 пацыентам, прыкладна ў 13% з іх канстатавалі змены.

Больш чым у паловы з тых, хто пажадаў памераць артэрыяльны ціск, - а такіх было 101 чалавек - яно былопавышаным. Усе гэтыя пацыенты былі накіраваны на кансультацыю да лекара, пецярым аказалі неадкладную дапамогу.

Крыху больш за трэцюю частку абследаваных на вызначэнне індэксу масы цела мела лішнюю вагу. У 14% пацыентаў быў павышаны ўзровень цукру ў крыві.

- Падобныя мерапрыемствы, як паказвае практыка, маюць пэўны плён, - адзначыў галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Клімовіч. - 98 чалавек накіраваныя на даабследаванне, у тым ліку 26 - у абласныя медыцынскія ўстановы. А гэта значыць, што некаторыя захворванні атрымалася выявіць на ранняй стадыі, што дасць магчымасць пачаць своечасовае лячэнне.

 

Здаровым пра здароўе

У рамках акцыі "Разам супраць раку" прайшла "народная" канферэнцыя. Загадчыца аддзела грамадскага здароўя абласнога ЦГЭіГЗ Ірына Дубок распавяла прысутным пра фактары рызыкі, якія могуць прывесці да анказахворванняў. Ірына Іванаўна заклікала слухачоў пазбавіцца ад шкодных звычак, зрабіць выбар на карысць правільнага харчавання.