Афіцыйны сайт
Адрас райвыканкама:
231940, г.п. Зэльва,
вул. 17 Верасня, 29
Электронная пошта:
z-yprd@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(015-64) -24135
Факс: 8-(015-64)-23024

17 кастрычніка 2019

Конкурс сярод добраахвотных дружын прайшоў у Зэльве


Конкурс на лепшую добраахвотную дружыну прайшоў у Зэльве. У спаборніцтве прынялі ўдзел дзевяць каманд.

Павітала прысутных начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Раманчук:

- Усім камандам жадаю ўдачы. Пераможца будзе прадстаўляць Зэльвенскі раён на абласным этапе конкурсу.

Праграма спаборніцтваў традыцыйна складалася з двух этапаў. Спачатку канкурсантам неабходна было прадэманстраваць свае навыкі ў аказанні першай дапамогі пацярпелым людзям. Затым удзельнікі паказвалі свае веды па ахове грамадскага парадку.