Галоўная / Навiны / Навіны раёна
07.08.2023

Майстар-класы, паэтычныя сустрэчы, спартыўныя спаборніцтвы. Праграма свята, прысвечанага 765-годдзю Зэльвы

 ЦАРКВА СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ

КАСЦЁЛ СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ

9.00 – святочнае богаслужэнне

ПЛЯЦОЎКА КАЛЯ РАЁННАГА ЦЭНТРА КУЛЬТУРЫ

12.00 – 15.00 – “За бяспеку разам”, прафілактычная акцыя раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў, беларускага таварыства выратавальнікаў на водах

12.00 – 15.00 – “Мужнасць і адвага”, праграма Слонімскай механізаванай брыгады, выстава ваеннай тэхнікі 

14.00 — выступленне духавога аркестра

ЦЭНТРАЛЬНЫ СКВЕР

14.00 – 19.00 – “Творчая фантазія”, выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў і жыхароў г.п.Зэльва

14.00 – 19.00 – выстава-продаж вырабаў рамеснікаў, майстар-класы

14.00 – 19.00  “У КАДРЫ родныя мясціны”, фотавыстава

14.00 – 19.00 – “Літаратурная алея”, кніжныя выставы, экспазіцыі, букросінг

14.00 – 19.00 –“Працай славім родны край”выстава-прэзентацыя дасягненняў арганізацый раёна

14.00 – 19.00 – “Мастацкі вернісаж”, выстава работ дзіцячай мастацкай творчасці і мастакоў-аматараў

13.00 – 15.00 – “Пра цябе мае мары і сны”, паэтычныя сустрэчы з паэтамі-землякамі

СТАДЫЁН “КОЛАС”

13.00 – 15.00 – спартыўныя спаборніцтвы

ЛЕТНЯЯ ЭСТРАДНАЯ ПЛЯЦОЎКА

12.00 – 13.00 – “Пагуляначкі”, дзіцячая гульнёвая праграмма

13.00 – 15.00 – “КОЛАРфэст”, музычна-танцавальны марафон

КІНАЗАЛ “ФЕЕРЫЯ”

14.00-15.30 – дэманстрацыя відэафільмаў пра Зэльву

КОМПЛЕКС БАЯВОЙ СЛАВЫ

15.30 – цырымонія ўскладання кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны

ЦЭНТРАЛЬНАЯ ПЛОШЧА

16.00 – “Са святам, родная Зэльва”, тэатралізаваны пралог 

16.20 – “З нагоды юбілею”, цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў працы

17.30 – “Віншавальная паштоўка”, канцэрт аматарскіх калектываў Зэльвенскага раёна

19.00 – музычнае віншаванне ад калектыва “Бацька Атаман”

20.00 – музычная праграма з удзелам кавер-бэнда “Шерлок Холмс”

21.20 – “Гучнае шоу барабаншчыкаў” ад гурта “Перцы”

21.40 – вогненнае музычна-піратэхнічнае прадстаўленне ў выкананні шоу- гурта “Кустудыя”

22.20 – 24.00  танцавальна-забаўляльная праграма з удзелам дзіджэя “ДимА”

На працягу свята працуюць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады.

*У праграме могуць быць змяненні.