Галоўная / Навiны / Навіны раёна
11.07.2022

На базе адпачынку «Бярэжкі» завяршыўся турыстычны злёт арганізацый і прадпрыемстваў Зэльвенскага раёна

 На базе адпачынку «Бярэжкі» прайшоў турыстычны злёт арганізацый і прадпрыемстваў Зэльвенскага раёна, прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Удзел у летнім мерапрыемстве прынялі 6 каманд: ЦСАН, ЦРБ, РЭС, міжгаліновага цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый,  раёна газазабеспячэння  і філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства.

У першы яго дзень, прывітаўшы прысутных, галоўны суддзя спаборніцтваў Раман Слёзнік пажадаў паспяховых стартаў і таксама, каб вынікам злёту сталі не толькі перамогі, але і атрыманыя выдатны настрой і зарад станоўчых эмоцый.

На працягу двух дзён каманды ўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах і конкурсах, якія пачаліся з самага складанага віду. Паласа перашкод уяўляла сабой шлях па “кочкам”. Было традыцыйнае распальванне вогнішча. Прадстаўнікі каманд па чарзе дэманстравалі сілу ў пераадоленні “мышеловок”, “паралельных вяровак”, “маятніка”.

На імправізаваных спартыўных пляцоўках панаваў дух спаборніцтва. Вокрыкі балельшчыкаў “Бягом!”, “Наперад!”, “Смялей!”  бударажылі цішыню ляснога масіву. Кожная з каманд праявіла вялікую фантазію па афармленні сваёй пляцоўкі. Гасцей сустракалі рознакаляровымі шарамі, сцяжкамі і кветкамі. Хутка на базе адпачынку прыемна запахла ежай, прыгатаванай  на вогнішчы. Дарэчы, галоўным складнікам у гэтым годзе стала бульба.

Адным словам, азарт  і імкненне стаць першымі прысутнічалі на працягу ўсяго турзлёту: кожны ж марыў стаць пераможцам.

Удзельнікі і ў другі дзень спаборніцтваў змаглі праявіць сябе ў творчых конкурсах, паказаўшы свае найлепшыя здольнасці.  Паводле вынікаў удзелу ў злёце месцы на п’едэстале размеркаваліся наступным чынам: трэцяе заняла каманда раёна электрычных сетак , на другім месцы – прадстаўнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна. Абсалютным пераможцам стала каманда цэнтральнай раённай бальніцы. Віншуем!

Кацярына САЎКО

Марыя-Малгажата ЛУДЗІЧ