Галоўная / Навiны / Навіны раёна
03.10.2022

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

 ПАВАЖАНЫЯ НАСТАЎНІКІ, ВЫХАВАЛЬНІКІ, ВЕТЭРАНЫ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАЦЫ!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!

Адукацыя заўсёды мела стратэгічнае значэнне для нашай краіны, была і застаецца асновай сацыяльнага прагрэсу, развіцця чалавечага патэнцыялу. Таму ўдасканаленне яе сістэмы з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, а стварэнне ўмоў для эфектыўнага развіцця школьнай асветы, павышэння прэстыжу педагагічнай прафесіі, вырашэння надзённых праблем настаўнікаў – першачарговай задачай.

Дарагія педагогі!

Сваёй нястомнай працай і няспынным творчым пошукам вы закладваеце асновы заўтрашняга дня. Дзякуючы вашай адданасці, неабыякавасці, мудрасці, гатоўнасці расхінуць сваё сэрца кожнаму дзіцяці падрастае новае, выдатнае пакаленне актыўнай, творчай, амбіцыйнай моладзі. Іх поспехі на прэстыжных алімпіядах, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах – ваша заслуга і ваш уклад у будучыню раёна і ўсёй краіны.

Шчыра жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, новых дасягненняў на ніве асветы, дапытлівых і адораных вучняў!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.СЕМЯНЯКА